Ігі Поп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ігі Поп
фота
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Джэймс Ньюэл Остэрберг-малодшы

Дата нараджэння

21.4.1947

Месца нараджэння

Маскеган, штат Мічыган, Сцяг ЗША

Гады актыўнасці

з 1965

Краіна

Сцяг ЗША

Прафесіі

музыкант, паэт, прадзюсар, акцёр

Інструменты

ударныя, акустычная гітара, клавішныя

Жанры

прота-панк
гаражны рок
панк-рок
глэм-рок
пост-панк
хард-рок
альтэрнатыўны рок

Псеўданімы

Ігі Поп

Калектывы

The Stooges

Супрацоўніцтва

Дэвід Боўі
The Trolls
Green Day
Sum 41
Peaches
Слэш
Горан Брэгавіч

Лэйблы

Virgin Records, RCA, A&M, Arista Records, Elektra Records

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Ігі Поп на Вікісховішчы

Ігі Поп (англ.: Iggy Pop, сапраўднае імя James Newell Osterberg, Jr. — Джэймс Ньюэл Остэрберг-малодшы, нар. 21 красавіка 1947) — амерыканскі рок-вакаліст, адзін з пачынальнікаў і гуру альтэрнатыўнага рока[1]. За ўнёсак у развіццё рок-альтэрнатывы яго завуць «хросным бацькам» (часам «дзядулем») панк-рока і гранжа. У 2009 годзе аўтарытэтны брытанскі часопіс «Classic Rock» ганараваў яго званнем «Жывая легенда»[2].

У канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў Ігі Поп быў салістам у рок-гурце The Stooges, якая моцна паўплывала на развіццё хард-рока і панк-рока. The Stooges сталі скандальна вядомымі сваімі канцэртнымі выступленнямі, падчас якіх Ігі (які традыцыйна выступаў з аголеным тулавам) часта калечыў сябе, абражаў гледачоў, распранаўся і скакаў са сцэны ў натоўп (першым выкарыстаў скачок у натоўп). The Stooges былі сем разоў няўдала намінаваны на ўключэнне ў Залу славы рок-н-рола, нарэшце 15 сакавіка 2010 года яны былі ўведзены туды, на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Нью-Ёрку[3].

Папулярнасць Ігі не раз змянялася на працягу ўсёй яго наступнай сольнай кар'еры. Яго найбольш вядомыя сольныя песні — «Lust for Life», «I'm Bored», «Real Wild Child (Wild One)», «The Passenger» і хіт-сінгл «Candy» (дуэт з вакалісткай The B-52's, Кейт Пірсан) які патрапіў у Top 40[4]. Біяграфічны фільм пра яго жыццё і кар'еры пад назвай «The Passenger» знаходзіцца ў распрацоўцы. Мянушку «Ігі» яму далі Майкл Эрлевайн і іншыя таварышы па гурце «Prime Movers» за тое, што Остэрберг раней іграў у групе «The Iguanas»[4]. Ігі Поп агульнапрызнаны як адзін з самых дынамічных выканаўцаў усіх часоў[1]. З 1990-х шмат здымаецца ў кіно.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У Ігі Папа ёсць сын па імі Эрык Бенсан (англ.: Eric Benson). Ігі быў жанаты двойчы: першы раз з Вендзі Вайсберг (англ.: Wendy Weissberg) у 1968 годзе, другі яго шлюб быў з Сачы Асана (англ.: Suchi Asano) (1985—1999)[5].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

З групай The Stooges[правіць | правіць зыходнік]

З Джэймсам Уільямсанам[правіць | правіць зыходнік]

Сольныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Канцэртныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ігі Поп

Шаблон:The Stooges