Петралонская пячора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петралонская пячора
грэч. Σπήλαιο Πετραλώνων
Уваход у пячору
Каардынаты: 40°20′23″ пн. ш. 23°10′04″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Грэцыя
Год адкрыцця 1959
Катэгорыя на Вікісховішчы

Петралонская пячора (грэч. Σπήλαιο Πετραλώνων) — пячора ў Грэцыі, размешчаная паблізу вёскі Петралона на паўвостраве Халкідзікі, у 55 км ад горада Салонікі. Пячора мае карставае паходжанне, знаходзіцца на заходнім схіле гары Катсіка, на вышыні прыкладна 270 м над узроўнем мора. Пры ўваходзе ў пячору створаны Антрапалагічны музей Петралоны. Петралонская пячора з'яўляецца месцам выяўлення парэшткаў старажытнага чалавека Еўропы і мае сляды выкарыстання чалавекам агню, якія лічацца найстаражытнейшымі[1].

Даследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Чэрап петралонскага архнтрапа
Рэканструкцыя ачага, каля якога быў знойдзены петралонсккі архантрап

Пячора была адкрыта ў маі 1959 года Філіпам Кадзарыдзісам, жыхаром вёскі Петралона. Пячора стала сусветна вядомай, калі 16 верасня 1960 года іншы жыхар Петралоны Хрыстас Сарыянідзіс знайшоў у пячоры чэрап архантрапа. Археалагічныя і антрапалагічныя даследаванні пачаліся неўзабаве пад кіраўніцтвам прафесара антрапалогіі Арыса Пуліанаса, які ўстанавіў, што знойдзенаму архантрапу каля 700 тысяч гадоў, адпаведна ён з'яўляецца найстаражытным чалавекам Еўропы.[2] Шкілет дагістарычнага чалавека быў знойдзены сярод рэшткаў прымітыўных прылад працы, а таксама слядоў ачага. Петралонская пячора таксама лічыцца найстаражытным помнікам выкарыстання чалавекам агню. Чэрап петралонскага архантрапа цяпер захоўваецца ва ўніверсітэце Арыстоцеля ў Салоніках.

Гэтыя дадзеныя заснаваныя на дэталёвым вывучэнні стратыграфіі пячоры, складзенай 34 разнаўзроставымі пластамі, ядзерным, а таксама на фацыяльным і палеанталагічным аналізе. Сярод акамянеласцяў даследчыкамі былі знойдзеныя парэшткі львоў, гіен, мядзведзяў, пантэр, сланоў, насарогаў, плейстацэнавага мегацэрына (сямейства аленявых), бізонаў, а таксама 25 відаў птушак, 16 відаў грызуноў і 17 відаў рукакрылых. Узрост некаторых астанкаў каля 5 млн гадоў.

Даўжыня Петралонскай пячоры складае каля 2 кіламетраў. Уваход ўяўляе сабой штучны тунэль, працягласцю каля 100 метраў (тунэль пабудаваны ў 1974 годзе[3]), ён праходзіць праз схіл гары, які падвергнуўся эрозіі і ахоплівае стары, натуральны ўваход. Тэмпература ў пячоры застаецца пастаяннай на працягу ўсяго года на ўзроўні каля 17 градусаў па Цэльсію. Па баках праходаў уладкаваны вітрыны, якія змяшчаюць каменныя і касцяныя прылады, косткі, сківіцы і зубы розных жывёл, знойдзеных ў пячоры. Немалую цікавасць для турыстаў уяўляюць і некалькі залаў з мудрагелістымі сталактытамі, сталагмітамі і сталагнатамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Traces of fire at the Petralona Cave, the oldest known up to day, A. N. Poulianos, in Anthropos, 4: 144-146. 1977. (англ.)
  2. Petralona Cave — Two words about
  3. Σπηλαιο Αρχανθρωπων Πετραλωνα

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]