Петрапаўлаўскі сабор (Казань)
Славутасць | |
Петрапаўлаўскі сабор | |
---|---|
55°47′37″ пн. ш. 49°06′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | РПЦ |
Епархія | Казанская епархія[d] |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] і рускае барока[d] |
Дата заснавання | 1723 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 1610032000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Петрапаўлаўскі сабор у Казані — праваслаўны храм, пабудаваны ў стылі рускага барока па загаду Пятра I ў 1726 годзе.
У гэтым храме былі ўсе рускія імператары, пачынаючы ад Кацярыны II, акрамя Мікалая II. Таксама яго наведалі знакамітыя людзі: Аляксандр Гумбальт, Аляксандр Дзюма. У хоры сабора спяваў Фёдар Шаляпін.
Іканастас
[правіць | правіць зыходнік]Галоўнае ўпрыгажэнне сабора — 7-ярусны іканастас вышынёй 25 метраў.
Пасля 1917 года
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 1930 гадоў настаяцель прыхода Андрэй Багалюбаў быў арыштаваны за «антысавецкую дзейнасць».
З 1931 года пачалася кампанія па закрыцці храма. У 1931 годзе на сходзе груп палітасветы выступала таварыш Шысранава, якая, з прычыны вострай патрэбы ў жылплошчы ўвогуле і пад культурныя ўстановы ў прыватнасці, запатрабавала перадаць сабор «пад клуб, чытальню ці бібліятэку», для чаго была накіравана рэзалюцыя ў аблсавет СВБ. Ужо на наступны дзень СВБ скіраваў тав. Карнілава з антырэлігійнай лекцыяй на тэму «Пра рэлігію і культурную рэвалюцыю» на макаронную фабрыку, «ТатБудаб'яднанне» і кандытарскую фабрыку, а ў наступныя дні яшчэ шэраг арганізацый, агітуючы за «вызваленне ад папоўскіх пут той масы насельніцтва, якая яшчэ не ўсвядоміла шкоды і хлусні рэлігіі». Усе справаздачы з падобных мерапрыемстваў збіраліся з мэтай, каб мець поўны пакет дакументаў для закрыцця храма.