Поле ратнай славы (гісторыка-культурны комплекс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гісторыка-культурны комплекс
Поле ратнай славы
55°18′09″ пн. ш. 28°46′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гомель
Map

Поле ратнай славы — фартыфікацыйны гістарычны комплекс на тэрыторыі Беларусі, знаходзіцца каля вёскі Гомель Полацкага раён. Комплекс быў адкрыты ў верасні 2006 года[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Агнявы пункт Полацкага УР

Комплекс прысвечаны гісторыі Полацкага ўмацаванага раёна, які з’яўляўся часткай «Лініі Сталіна», — сістэмы абарончых збудаванняў, пабудаваных у канцы 1920-х гадоў уздоўж мяжы з Польшчай.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на гэтым месцы на працягу 20 дзён гераічна абараняліся воіны 508-га стралковага палка 174-й стралковай дывізіі Полацкага ўмацаванага раёна. Галоўная абарончая паласа гэтага раёна працягвалася на 56 км і складалася з 263 кулямётных агнявых кропак на 452 станковыя кулямёты і 10 доўгатэрміновых кропак супрацьтанкавай абароны. Акрамя дотаў, тут былі збудаванні для пунктаў кіравання, сістэмы сувязі, склады боепрыпасаў, сховішчы, траншэі. Гэты раён павінен быў прыкрываць важнейшы чыгуначны вузел на мяжы Польшчы і Латвіі і пераправы праз Заходнюю Дзвіну.

Пад Смаленскам немцы так і не здолелі акружыць асноўныя сілы Заходняга фронту таму, што іх танкавы корпус надоўга завяз пад Полацкам.

Менавіта на гэтым участку, дзякуючы яго своечасоваму аснашчэнню і інжынернаму ўмацаванню, савецкія воіны ўтрымлівалі наступленне праціўніка на працягу 21 дня.

Сёння частка абарончай паласы Полацкага ўмацаванага раёна адноўлена[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Князева, Е. В экспозицию музея / Е. Князева // Народнае слова. — 2009. — 7 лют. — С. 1.
  • Поле ратной славы // Віцьбічы = Витьбичи. — 2006. — 19 сент. — С. 1.
  • Пукшанскі, А. «Лінія Сталіна» пад Полацкам / А. Пукшанскі // Звязда. — 2006. — 14 верас. — С. 2.