Полк
Полк, састар. рэгімент, воінская частка, асноўная тактычная і адміністрацыйна-гаспадарчая адзінка ў розных відах УС і родах войск (сіл) многіх дзяржаваў. Прызначаны для выканання баявых задач у складзе вайсковага злучэння, а таксама самастойна. У залежнасці ад прыналежнасці да роду войск (сіл), полк можа весці агульнавайсковы, марскі або паветраны бой або забяспечваць ваенныя дзеянні (напрыклад, полк інжынерных войскаў, войскаў сувязі і інш.).
Полк звычайна складаецца з кіравання і некалькіх батальёнаў (дывізіёнаў, эскадрыльяў і пад.), падраздзяленняў баявога, тэхнічнага і тылавога забеспячэння. У ўзброеных сілах некаторых дзяржаў (колішні СССР, Расія і інш.) палкі атрымліваюць уласныя нумары і Баявыя сцягі.
Упершыню тэрмін полк з'явіўся ў Старажытнай Русі каля 10 ст. (Гл. таксама: старажытнарускі баявы парадак), у Заходняй Еўропе — каля 16 ст. (Гл. таксама: гуф, харугва).
Літаратура[правіць]
- Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.572.
| Гэта пачатак артыкула пра ўзброеныя сілы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Сучасная іерархія ваенных фарміраванняў | |
|---|---|
| Падраздзяленні | пост · звяно · аддзяленне/экіпаж/разлік · узвод · рота/батарэя/эскадрылля · батальён/дывізіён |
| Часці | асобная рота/эскадрылля ·асобны батальён/дывізіён/дывізіён караблёў · полк |
| Злучэнні | брыгада/брыгада караблёў · дывізія/дывізія караблёў · корпус |
| Аб'яднанні | эскадра · аператыўная эскадра · армія · група армій · аператыўны флот · фронт/акруга (група)/флот · тэатр ваенных дзеянняў ·войскі (сілы) ·узброеныя сілы |
