Харугва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Харугва — адмысловы сцяг:

  • Прамавугольнае або трохвугольнае палотнішча (радзей сцяг) з выявай Ісуса Хрыста або святых, замацаванае вертыкальна на доўгім дрэўку з дапамогай папярэчнай перакладзіны, — царкоўны сцяг, які носяць у час царкоўных свят.
  • Старадаўняя назва баявога вайсковага сцяга. Мела пашырэнне ў славянскіх народаў шэрагу краін, у тым ліку ВКЛ, а таксама ў казацкіх войсках (харунка).

Харугва — арганізацыйна-тактычная вайсковая адзінка рыцарскага войска ў сярэдневяковых ВКЛ і Польшчы. Існавалі харугвы земскія (складаліся з рыцарства пэўнай зямлі), родавыя (аб’ядноўвалі прадстаўнікоў аднаго роду) і надворныя, што выконвалі ролю гвардыі манархаў і магнатаў. У XVI стагоддзі ў шляхецкай кавалерыі харугвай называлі роту (звычайна складалася са 100—200 чалавек на чале з ротмістрам). У харугву ўваходзілі кап’ёўшчыкі і стральцы; пазней з’явіліся харугвы гусарскія, панцырныя, пяцігорскія, лёгкія. У XVI-XVII стагоддзях харугвай часам называлі пяхотныя роты венгерскага і польскага тыпу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]