Помнік Івану Шамякіну (Добруш)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Івану Шамякіну
52°25′17″ пн. ш. 31°18′58″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Уладзімір Піпін і Канстанцін Аляксандравіч Касцючэнка
Дата заснавання 25 жніўня 2022
Матэрыял граніт і бронза
Map

Помнік Івану Шамякіну — помнік у Добрушы, размешчаны на плошчы Леніна, у пачатку бульвара па праспекце Міру. Прысвечаны Народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну, ураджэнцу Добрушчыны.

Рашэнне аб адкрыцці помніка было прынята ў 2021 годзе, калі адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння пісьменніка. У аб’яўленым конкурсе на найлепшы праект помніку беларускаму пісьменніку прынялі ўдзел сем работ скульптараў і творчых калектываў. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі раённай улады, абласнога выканаўчага камітэта, работнікі «Інстытута Гомельграмадзянпраект» і Міністэрства культуры Беларусі. Пераможцам прызналі работу аўтарскага калектыву ў складзе скульптараў Уладзіміра Піпіна і Канстанціна Касцючэнкі[1].

Дзеля ўстаноўкі помніка быў дэмантаваны і перанесены на іншы бок плошчы помнік Леніну, пастаўлены ў 1966 годзе[2].

Помнік устаноўлены 25 жніўня 2022 года і будзе ўрачыста адкрыты ў Дзень беларускага пісьменства 3 верасня[1].

Зноскі