Помнік Анры Дзюнану (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Анры Дзюнану
53°53′59″ пн. ш. 27°33′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Скульптар Алег Купрыянаў
Архітэктар Творчая майстэрня-7[d]
Дата заснавання 2010
Дата пабудовы 2010 год
Матэрыял граніт, бронза
Map

Помнік Анры Дзюнану — помнік у цэнтры Мінска, размешчаны на бульвары на рагу вуліц Леніна і Карла Маркса непадалёку ад галоўнага офіса Чырвонага Крыжа ў Беларусі. Прысвечаны швейцарскаму гуманісту і грамадскаму дзеячу Анры Дзюнану, які заснаваў Чырвоны Крыж.

Адкрыты 7 мая 2010 года, у сотую гадавіну смерці Дзюнана напярэдадні дня яго нараджэння. У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа, розных міжнародных арганізацый, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, дзяржаўныя дзеячы Беларусі[1].

Аўтар — скульптар Алег Купрыянаў, які адмовіўся ад узнагароды ў знак павагі да гуманістычнай дзейнасці Анры Дюнана[2]; архітэктурная прывязка — ТМ-7. Помнік уяўляе сабой бронзавы бюст гуманіста на пастаменце з чырвонага і белага граніту[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]