Правасхадзіцельства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

(Ваша, Яго, Іх і г.д.) Правасхадзіцельства (калька лац.: excellentia - Экселенцыя) — ганаровы тытул і зварот да арыстакратаў ці асоб выключна высокага становішча.

Тытул «Правасхадзіцельства» насілі да XIV стагоддзя каралі франкаў, лангабардаў і германскія імператары. Толькі напачатку XVII стагоддзя гэты зварот замацаваўся за вышэйшымі грамадзянскімі службовымі асобамі — міністрамі, пасламі, тайнымі саветнікамі і г.д.

У Расіі да 1917 г. паводле Табелі аб рангах званні III—V класаў прадугледжвалі зварот «Ваша Правасхадзіцельства», а званні I—II класаў — «Ваша Высакаправасхадзіцельства».

Паводле сучаснага дыпламатычнага пратакола, тытул «правасхадзіцельства» ўжываецца да носьбітаў наступных пасад і званняў:

Да старшыняў парламентаў, паводле дыпламатычнага пратакола, не варта звяртацца «правасхадзіцельства», паколькі яны, паводле пратакола, не адагрываюць ролі ў дыпламатычных адносінах. У наш час пры выкарыстанні ў прастамоўі мае саркастычны адценне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]