Правінцыя Ітуры
| Краіна | |
| Адміністрацыйны цэнтр | Бунія |
| Афіцыйныя мовы | суахілі, французская |
| Насельніцтва (2005) | 4 241 236 |
| Шчыльнасць | 64,6 чал./км² |
| Плошча | 65 658 км² |
| Часавы пояс | +2 |
| Код ISO 3166-2 | CD-IT |
Ітуры (фр.: Ituri) — правінцыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, размешчаная на паўночным усходзе краіны.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Да канстытуцыйнай рэформы 2005 года правінцыя Ітуры была часткай былой Усходняй правінцыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бунія. Па тэрыторыі правінцыі працякае рака Ітуры. Правінцыя цалкам пакрыта трапічнымі лясамі.
Насельніцтва [правіць]
Насельніцтва правінцыі — 1 482 076 чалавек (2005)[1].
Ітуры населены рознымі этнічнымі групамі, сярод якіх можна вылучыць плямёны пігмеяў, якія дагэтуль адрэзаны ад цывілізацыі і жывуць паляваннем і збіральніцтвам. Пігмеі племя Мбуці лічацца самымі нізкімі ў свеце, іх сярэдні рост складае 135 см[2].
Флора і фауна [правіць]
У правінцыі расце больш 30 000 кветкавых раслін, водзіцца больш 1400 відаў птушак і 400 відаў сысуноў, у тым ліку такія рэдкія віды як акапі, гарылы, шымпанзэ, леапарды, шматлікія віды папугаяў. У рэках водзяцца шматлікія віды рыб, а таксама гіпапатамы і нільскія кракадзілы.
Фотагалерэя [правіць]
-
Шымпанзэ банабо
Зноскі
- ↑ Provinces of the Democratic Republic of Congo (Congo Kinshasa) (англ.) . Праверана 27 мая 2011.
- ↑ Люди леса: охотники-мбути (руск.) . Historic.Ru. Праверана 8 чэрвеня 2011.
| Гэта пачатак артыкула пра Дэмакратычную Рэспубліку Конга. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
Правінцыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга |
|
|---|---|
| Новы падзел | Верхняе Ламамі · Верхняе Уэле · Верхняя Катанга · Ітуры · Касаі · Кванго · Квілу · Кіншаса · Ламамі · Луалаба · Лулуа · Маі-Ндамбэ · Маніема · Мангала · Ніжняе Уэле · Паўднёвае Ківу · Паўднёвае Убангі · Паўночнае Ківу · Паўночнае Убангі · Санкуру · Танганьіка · Цэнтральнае Конга · Чапо · Чуапа · Усходняе Касаі · Экватарыяльная правінцыя |
| Стары падзел | Бандунду · Заходняе Касаі · Катанга · Кіншаса · Маніема · Ніжняе Конга · Паўднёвае Ківу · Паўночнае Ківу · Усходняе Касаі · Усходняя правінцыя · Экватарыяльная правінцыя |