Правінцыя Карыентэс
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Аргенціна |
| Афіцыйная мова | іспанская |
| Насельніцтва (2001) | 930 991 |
| Шчыльнасць | 10,6 чал./км² |
| Плошча | 88,2 тыс. км² |
| Код ISO 3166-2 | AR-W |
| Афіцыйны сайт | |
| Правінцыя Карыентэс на Вікісховішчы | |
Карыентэс (гуар. Taragui Tetãmini, ісп. Corrientes - «плыні» або «парогі») — адна з правінцый на паўночным усходзе Аргенціны, у Аргенцінскай Месапатаміі. Яна мяжуе з (пачынаючы з поўначы, па гадзіннікавай стрэлцы): Парагваем, правінцыяй Місьёнес, Бразіліяй, Уругваем, а таксама правінцыямі Энтрэ-Рыас, Санта-Фэ і Чака.
Эканоміка [правіць]
У Карыентэс, як і ў большай часткі поўначы Аргенціны, эканоміка была доўгі час адносна слабаразвітай. Яна ацэньвалася ў 4,2 мільярды долараў ЗША ў 2006 годзе, або 4,540 долараў ЗША на душу насельніцтва (прыкладна палова ад сярэдняга паказчыка па краіне).
Сельская гаспадарка ўсё яшчэ з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ў правінцыі. Галоўным чынам гэта вырошчванне цытрусавых, тытуню, рысу, гарбаты, бавоўны і знакамітага па ўсім свеце матэ. Лясная прамысловасць выкарыстоўвае 1,400 км ² хваёвых і эўкаліптавых лясоў.
Вядзенню жывёлагадоўлі спадарожнічаюць пастаянныя праблемы ў выглядзе спякоты і нізкай якасці падножнага корму, асабліва на поўначы правінцыі. Па гэтай прычыне парода Брангус найбольш распаўсюджаная ў паўночнай частцы. У паўднёвай жа частцы можна сустрэць прадстаўнікоў розных парод. 70,000 км ² тэрыторыі правінцыі адведзена пад пашы для больш чым 4 мільёнаў галоў буйной рагатай жывёлы.
У вытворчай дзейнасці Карыентэс (без паслуг) тытунь і яго апрацоўка складае 45% рэгіянальнага валавога прадукту, харчовыя і спадарожныя ім тавары - 30%, тэкстыль - 15%.
| Адміністрацыйны падзел Аргенціны | ||
|---|---|---|
| Правінцыі | Буэнас-Айрэс | Вогненная Зямля | Жужуй | Карыентэс | Катамарка | Кордава | Ла-Пампа | Ла-Рыёха | Мендоса | Місьёнес | Неўкен | Рыа-Негра | Сальта | Сан-Луіс | Сан-Хуан | Санта-Крус | Санта-Фэ | Сант'яга-дэль-Эстэра | Тукуман | Фармоса | Чака | Чубут | Энтрэ-Рыас | |
| Сталіца | Буэнас-Айрэс | |