Парагвай

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Парагвай
ісп.: República del Paraguay
гуар.: Tetã Paraguái
Flag of Paraguay.svg Герб Парагвая
Сцяг Парагвая Герб Парагвая

Каардынаты: 23°16′00″ пд. ш. 58°12′00″ з. д. / 23.266667° пд. ш. 58.2° з. д. (G) (O) (Я)

Paraguay (orthographic projection).svg
Дэвіз: «Paz y justicia
(ісп.: «Мір і правасуддзе»
Гімн: «Paraguayos, República o Muerte»
Дата незалежнасці 15 мая 1811 (ад Іспаніі)
Афіцыйная мова іспанскі і гуарані
Сталіца Асунсьён
Найбуйнейшыя гарады Асунсьён, Сьюдад-дэль-Эстэ
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт Фернанда Луга
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
58-я ў свеце
406 752 км²
2,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

6 349 000[1] чал. (101-я)
15,6 чал./км²
ВУП
  • Разам (2004)
  • На душу насельніцтва

$27,6 млрд.  (96-ы)
$4,347
Валюта Гуарані
Інтэрнэт-дамен .py
Тэлефонны код +595
Часавы пояс -4

Парагва́й, Рэспубліка Парагвай (ісп.: República del Paraguay, гуарані: Tetã Paraguái) — краіна ў Паўднёвай Амерыцы. Мяжуе з Аргенцінай на поўдні і паўднёвым захадзе, Бразіліяй на ўсходзе і паўночным усходзе, Балівіяй на паўночным захадзе. Непасрэднага выхаду да мораў не мае. Сталіца — горад Асунсьён. Дзень Незалежнасці — 14 мая.

Па адзнацы 2009, у Парагваі пражывае 6.3 млн. чалавек. Сталіца дзяржавы і самы вялікі горад — Асунсьён. Афіцыйны мовы — іспанская і гуарані, абодве шырока выкарыстоўваюцца. Большасць насельніцтва складаюць метысы.

Індзейцы Гуарані пражывалі на тэрыторыі Парагвая перад прыходам іспанцаў у 16 стагоддзі, калі Парагвай стаў часткай Іспанскай каланіяльнай імперыі. Парагвай атрымаў незалежнасць ад Іспаніі ў 1811 годзе.

18 лістапада 1992 г устаноўлены дыпламатычныя адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Парагвай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У дакалумбаву эпоху на тэрыторыі Парагвая жылі індзейцы гуарані, якія займаліся збіральніцтвам, паляваннем, рыбнай лоўляй, вырошчвалі сельскагаспадарчай культуры. У 1537 г. у Парагваі з’явіліся іспанцы, якія заснавалі г.Асунсьён — адміністрацыйны цэнтр іспанскай калоніі на паўночным усходзе Паўднёвай Амерыкі. У 1588 г. з’явіліся місіянеры-езуіты. З мэтай хрысціянізацыі гуарані яны стварылі спецыяльныя пасяленні — рэдукцыі, у Кіх індзейцы займаліся земляробствам. У хуткім часе рэдукцыі ператварыліся ў своеасаблівую «дзяржаву езуітаў». У 1767 г. іспанскі кароль Карл III выгнаў езуітаў з іспанскіх калоній, рэдукцыі былі знішчаны, а іх землі захапілі іспанскія каланісты. З 1776 г. Парагвай — частка іспанскага віцэ-каралеўства Ла-Плата з цэнтрам у г.Буэнас-Айрэс. У выніку антыіспанскага паўстання 14 мая 1811 г. абвешчана незалежнасць Парагвая. У 18141840 гг. кіраўнік дзяржавы Х.Г.Франсія праводзіў палітыку ізаляцыі Парагвая ад знешняга свету. У 1844 г. прэзідэнтам стаў К.А.Лопес, які спрыяў развіццю гандлю, будаўніцтву чыгунак, школ, стварыў моцную армію. У 1862 г. прэзідэнтам абраны яго сын Ф.С.Лопес, у час кіравання якога краіна ўцягнута ў вайну з Бразіліяй, Аргенцінай і Уругваем (18641870 гг.) — Парагвайская вайна. У выніку паражэння Парагвай страціў амаль палавіну тэрыторыі і насельніцтва.

Пасля вайны ў Парагвая вялася працяглая барацьба за ўладу паміж рознымі клікамі, за 18701932 гг. змяніліся больш як 30 прэзідэнтаў. У 1954 г. у Парагваі ўсталявалася дыктатура генерала А.Стрэснера, які абапіраўся на ваенныя вярхі і партыю «Каларада». У час яго дыктатуры (19541989 гг.) у выніку рэпрэсій загінула больш за 12 тысяч чалавек. У лютым 1989 г. Стрэснер скінуты генералам А.Радрыгесам, які пачаў палітычную лібералізацыю рэжыму. У маі 1993 г. адбыліся першыя за 40 гадоў свабодныя выбары, на якіх прэзідэнтам абраны лідар партыі «Каларада» Х.К.Васмосі. У 1997 г. у 1-м туры прэзідэнцкіх выбараў перамог кандыдат «Каларада» Х.Аўеда. Арыштаваны пазней па абвінавачванні ў забойстве палітычнага саперніка. Новы прэзідэнт Р.А.Кубас Грау вызваліў Аўеда, але пад пагрозай імпічменту ў 1999 г. уцёк з краіны. У сакавіку 1999 г. прэзідэнтам Парагвая абвешчаны кіраўнік Сената Л.А.Г.Макі.

Геаграфія і клімат[правіць | правіць зыходнік]

Краіна падзелена на дзве няроўных часткі ракой Парагвай. На захад ад ракі знаходзіцца вобласць Гран-Чако, пустынны край, які займае каля 60% плошчы краіны. На ўсходзе, дзе сканцэнтравана асноўная частка насельніцтва, знаходзяцца ўрадлівыя раўнінныя землі і субтрапічныя лясы. Клімат Парагвая субтрапічны.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва краіны (па ацэнцы (на 2009 год) складае каля 6 349 000 чалавек, сярэдняя шчыльнасць насельніцтва каля 15,6 чалавек на км2.

Этнічныя групы: метысы (дзеці ад змяшаных шлюбаў іспанцаў і індзейцаў) - 95%, іспанцы, гуарані, японцы, італьянцы, партугальцы. Мова: іспанская (дзяржаўная), гуарані. Веравызнанне: каталікі - 90% (дзяржаўная рэлігія), пратэстанты (у асноўным менаніты).

Палітычная структура[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны лад — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы - прэзідэнт. Парламент Рэспубліки Парагвай мае дзвюхпалатную структуру і складаецца з Сенату і Палаты дэпутатаў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Парагвай - аграрная краіна, адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў соі (6-е месца ў свеце).

Сельская гаспадарка - бавоўнік, цукровы трыснёг, соя, кукуруза, пшаніца, тытунь, кассава (тапиока), садавіна, гародніна; мяса-малочная жывёлагадоўля, свінні, птушка; лесанарыхтоўкі. Прамысловасць - вытворчасць цукру, цэменту, тэкстылю, напояў, лесаматэрыялы; гідраэнергетыка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).

Зноскі

  1. Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009)."World Population Prospects, Table A.1" (.PDF). 2008 revision. United Nations.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]