Прагрэсіўная разгортка
Прагрэсіўная разгортка ці Суцэльная разгортка (англ.: progressive scan) - гэта метад адлюстравання, захоўвання і перадачы рухомых малюнкаў, пры якім кожны радок ідзе парадкоўна(у адрозненні ад празрадкоўнай разгорткі, дзе спачатку ідуць няцотныя, а потым цотныя радкі).
Спачатку гэтая сістэма мела назва "паслядоўная разгортка"(на самой справе, з тэхнічнага агляду гэтая назва больш правільная). Першапачаткова сістэма была выкарыстана ў 1936 годзе ў Англіі.
Выкарыстоўванне ў захаванні ці перадачы [правіць]
Прагрэсіўная разгортка выкарыстоўваецца для разгорткі ці захоўвання фільмаў, пабудаваных на DVD, напрыклад фармату 480p24 ці 576p25.
Выкарыстоўванне ў ТБ, відэатэхніцы і маніторах [правіць]
Прагрэсіўная разгортка выкарыстоўваецца ў электронна-прамянёвых трубках (ЭПТ) маніторах камп'юутараў, LCD маніторах, і большасць HDTV дысплэяў. (Іншыя ЭПТ-дысплэі тыпу, напрыклад, SDTVs, як правіла, адлюстроўваць відэа толькі празрадкоўнай разгорткай).