Праліферацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Праліферацыя (ад лац.: proles — атожылак, нашчадства і fero — нясу) — разрастанне тканкі арганізма шляхам размнажэння клетак. Механізм праліферацыі адрозніваецца ад іншых механізмаў змены аб'ёму клеткі (клетак), напрыклад, ацёку або апаптозу. Тэрмін у медыцыне ўпершыню ўвёў нямецкі вучоны Вірхаў для пазначэння новаўтварэння клетак шляхам іх размнажэння дзяленнем[1]. Рэгуляваць інтэнсіўнасць праліферацыі можна стымулятарамі і інгібітарамі, якія могуць выпрацоўвацца і далёка ад рэагуючых клетак (напрыклад, гармонамі), і ўсярэдзіне іх. Бесперапынна праліферацыя адбываецца ў раннім эмбрыягенезе і па меры дыферэнцыявання перыяды паміж падзеламі падаўжаюцца. Некаторыя клеткі, напрыклад нервовыя, не здольныя да праліферацыі[2].

Тэрмін у філасофіі[правіць | правіць зыходнік]

У філасофію гэты тэрмін прыўнёс Феерабенд для пазначэння працэсу памнажэння (размнажэння) канкуруючых тэорый. Філосафы ўжываюць тэрмін пры пазначэнні працэсу прышчаплення або вырастання некаторай навуковай навацыі ў навуцы.

Зноскі

  1. Большая Медицинская Экциклопедия
  2. «Биологический энциклопедический словарь.» Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986.