Проза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Проза (лац.: prosa), вусная або пісьмовая мова без дзялення на сувымяральныя адрэзкі — вершы; у супрацьпастаўленні паэзіі яе рытм абапіраецца на прыблізную суаднесенасць сінтаксічных канструкцый (перыядаў, сказаў, калонаў).

Першапачаткова развіліся дзелавая, публіцыстычная, рэлігійна-прапаведніцкая, навуковая, мемуарна-спавядальніцкая формы. Мастацкая проза (апавяданне, аповесць, Раман) пераважна эпічная, інтэлектуальная, у адрозненне ад лірычнай і эмацыянальнай паэзіі (але магчымыя лірычная проза і філасофская лірыка). Узнікла ў антычнай літаратуры. З 19 стагоддзя проза выйшла на першы план у складзе славеснага мастацтва.