Прынцып адноснасці Галілея
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пры́нцып адно́снасці Галіле́я (пры́нцып адно́снасці ў меха́ніцы) — адзін з фундаментальных прынцыпаў механікі, які сцвярджае раўнапраўнасць усіх інерцыяльных сістэм адліку і, такім чынам, адсутнасць адзінай, «абсалютнай» сістэмы адліку.
Прынцып адноснасці Галілея фармулюецца наступным чынам:
- У любых інерцыяльных сістэмах адліку ўсе механічныя з'явы адбываюцца аднолькава, калі іхнія пачатковыя умовы ёсць аднолькавымі.
З прынцыпа адноснасці вынікае адноснасць самога паняцця руху, бо цела, якое рухаецца ў адной сістэме адліку, можа быць нерухомым у іншай.
Пашырэннем прынцыпа адноснаці Галілея з'яўляецца прынцып адноснасці Эйнштэйна.
