Прышчэпка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Увод вакцыны шпрыцам

Прышчэпка, Вакцынацыя — увядзенне антыгеннага матэрыялу з мэтай выклікаць імунітэт да хваробы, які прадухіліць заражэнне, або аслабіць яго наступствы. Антыгенным матэрыялам могуць служыць: жывыя, але саслабленыя штамы мікробаў; забітыя мікробы; вычышчаны матэрыял, такі як бялкі мікраарганізмаў; існуюць таксама сінтэтычныя вакцыны.

Гісторыя вакцынацыі[правіць | правіць зыходнік]

Дзейснасць вакцынацыі была ўпершыню выяўлена народнай медыцынай. Са старажытных часоў у Індыі і Кітаі практыкавалася інакуляцыя — прышчапленне вадкасцю з бурбалак хворых на лёгкую форму воспы. Недахопам інакуляцыі з'яўлялася тое, што нягледзячы на меншую патагеннасць віруса Variola minor, ён усё ж часам выклікаў смяротныя выпадкі. Акрамя таго, здаралася, што памылкова інакуліраваўся высока патагенны вірус.

У Англіі існавала прыкмета, што даяркі, якія перахварэлі каровінай воспай (якая з'яўляецца бяспечным захворваннем), ніколі не захворваюць натуральнай воспай (якая ў свой час была бізуном чалавецтва, выклікаючы масавыя смяротныя эпідэміі).

Англійская аптэкар і хірург Джэнер вырашыў праверыць гэтую прыкмету строгімі назіраннямі, і яна пацвердзілася. Усталяваўшы гэта, 14 мая 1796 г. Джэнер прышчапіў каровіную воспу 8-гадоваму Джэймсу Фіпсу, а праз паўтары месяцы — чалавечую воспу — і хлопчык не захварэў. Так была эксперыментальна даказаная магчымасць адносна бяспечных прафілактычных прышчэпак.