Прэфектура Ямагата

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прэфектура Ямагата
山形県
Размяшчэнне прэфектуры Ямагата
Прэфектура Ямагата на карце Японіі Карта прэфектуры Ямагата
Карта прэфектуры Ямагата
Размяшчэнне
Краіна

Японія

Рэгіён

Тохаку

Востраў

Хансю

Каардынаты

Каардынаты: 38°14′26″ пн. ш. 140°21′48″ у. д. / 38.240556° пн. ш. 140.363333° у. д. (G) (O) (Я)38°14′26″ пн. ш. 140°21′48″ у. д. / 38.240556° пн. ш. 140.363333° у. д. (G) (O) (Я)

Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтр

Ямагата

ISO 3166-2:JP

JP-06

Статыстыка
Плошча

9 323,46 км² (12-я)

     % вады

0,02 %

Насельніцтва

(на 1 чэрвеня 2010)

     Усяго

1 170 562 чалавека (33-я)

     Шчыльнасць

125,55 чал./км²

Паветаў

8

Муніцыпалітэтаў

35

Сімволіка

Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры

Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры

Дрэва

Вішня (Prunus)

Кветка

Сафлор фарбавальны (Carthamus tinctorius)

Птушка

Мандарынка (Aix galericulata)

Рыба

Сіма (Oncorhynchus masou)

Жывёла

Японскі серау (Capricornis crispus)

Адміністрацыя
Губернатар

Міэка Ёсімура

Афіцыйны сайт(яп.) 

Ямагата (яп.: 山形県 Ямагата-кэн?, літар. «у форме гары») — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Тохаку на востраве Хансю, Японія. Плошча прэфектуры складае 9 323,46 км²,[1] насельніцтва — 1 170 562 чалавека (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 125,55 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ямагата.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мяжуе на поўначы з прэфектурай Акіта, на ўсходзе з прэфектурай Міягі, на поўдні з прэфектурамі Фукусіма і Ніігата. На захадзе знаходзіцца Японскае мора. Вялікая частка тэрыторыі — гарыстая. На ўсходзе з сервера на поўдзень раскінуліся горы Оў, горы Дэва і Асахі праходзяць уздоўж заходняга ўзбярэжжа. Буйная рака Магамігава цячэ на поўнач паміж горнымі масівамі, а затым зварочваючы на захад і ўпадае ў Японскае мора недалёка ад Сакаты.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З'яўлялася часткай правінцыі Дэва, да канца перыяду Хэян патрапіла пад уладу сям'і Фудзівара. Доўгі час была падзелена на некалькі ўладанняў, сучасную форму і назву атрымала ў 1876 годзе пасля рэстаўрацыі Мэйдзі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У прэфектуры Ямагата размешчана 13 гарадоў і 8 паветаў (19 пасёлкаў і тры сёлы).

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Спіс гарадоў прэфектуры:

Паветы[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема прэфектуры была зацверджана 21 жніўня 1967 года. На ёй намаляваны тры трохвугольнікі, якія ўяўляюць горы прэфектуры. Вострыя канцы трохвугольнікаў сімвалізуюць рост і развіццё прэфектуры. Сцяг прэфектуры стварылі 26 сакавіка 1963 года[3].

31 сакавіка 1982 гады былі зацверджаны кветка, дрэва, птушка і жывёла прэфектуры: сафлор фарбавальны, вішня, мандарынка і японскі серау. У сакавіку 1992 года рыбай прэфектуры абралі сіму[3].

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 山形県の人口と世帯数(月報)(推計)について (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Ямагата (1 чэрвеня 2010). — Насельніцтва прэфектуры Ямагата. Праверана 16 ліпеня 2010.
  3. 3,0 3,1 Symbols of Yamagata Prefecture (англ.) . Yamagata Prefecture Government. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 17 чэрвеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 山形県 (яп.) . Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Ямагата. Праверана 23 ліпеня 2010.
  • 山形県内市町村 (яп.) . Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Ямагата. Праверана 23 ліпеня 2010.

Шаблон:Ямагата