Кварц
| Кварц | |
|---|---|
| Крышталь кварца | |
| Формула | SiO2 |
| Сінгонія | трыганальная |
| Колер | Карычневы, бясколерны, фіялетавы, шэры, жоўты |
| Колер рысы | Белая |
| Бляск | Шкляны, у суцэльных масах часам тлусты |
| Цвёрдасць | 7 |
| Спайнасць | недасканалая |
| Злом | ракавісты |
| Шчыльнасць | 2,6—2,65 г/см³ |
| Паказчык пераламлення | 1,544 |
Кварц (ням.: Quarz) — прыродны і штучны мінерал, адзін з самых распаўсюджаных у зямной кары, пародаўтваральны мінерал большасці магматычных і метамарфічных парод. Хімічная формула: SiO2 (дыяксід крэмнія).
Шчыльнасць кварцу 2,6—2,65 г/см³, тэмпература плаўлення прыблізна 1470 °C[1]. Цвёрдасць 7 адзінак па шкале Моаса. Кварц хімічна ўстойлівы, празрысты да ультрафіялетавага і часткова інфрачырвонага выпраменьвання, валодае нелінейнымі аптычнымі і электронна-аптычнымі ўласцівасцямі.
Змест |
Распаўсюджванне ў прыродзе [правіць]
Свабоднае ўтрыманне кварцу ў зямной кары каля 12 %. Уваходзіць у склад іншых мінералаў у выглядзе сумесяў і сілікатаў. У агульнай складанасці масавая доля кварцу ў зямной кары больш за 60 %. У крыві і плазме чалавека канцэнтрацыя крэменязёму складае 0,001 % па масе.
Выкарыстанне [правіць]
Монакрышталі кварцу выкарыстоўваюцца ў прамысловасці для вырабу п'езаэлектрычных прылад, лінзаў ультрафіялетавай оптыкі, прызмаў спектрометраў, кварцавага шкла і інш.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Физический энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 279. — 982 с. — 100 000 экз.(руск.)
Літаратура [правіць]
- Физический энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 279. — 982 с. — 100 000 экз.(руск.)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кварц- Пра кварц (руск.)
- Кварц у базе webmineral.com (англ.)
- Кварц і яго разнавіднасці (руск.)
- Кварц у базе catalogmineralov.ru