Пётр Андрэевіч Капітула

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Андрэевіч Капітула
Дата нараджэння 4 ліпеня 1936(1936-07-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 2016(2016-01-25) (79 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Пётр Андрэевіч Капітула (4 ліпеня 1936, в. Вялікі Бор, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — 25 студзеня 2016) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1988), прафесар (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 ліпеня 1936 года ў в.Вялікі Бор Старадарожскага раёна, Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыльнасць «Бухгалтарскі ўлік у прамысловасці», 1958), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1965).

Працаваў у Мінскім механічным заводзе імя С. І. Вавілава (з 1960, эканаміст, начальнік планава-дыспетчарскага бюро цэха), Інстытуце эканомікі АН БССР (з 1965, навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела), Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994—2000, начальнік аналітычнага цэнтра, памочнік Прэзідэнта), замежным прадпрыемстве «Лукойл-Беларусь» (з 2001, саветнік старшыні савета дырэктароў), Вышэйшай школе кіравання і бізнесу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта (з 2003, кафедра эканомікі і кіравання, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя, метадалогія, ацэнка і планаванне эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі; макра- і мікраэканамічная стабілізацыя.

Памёр 25 студзеня 2016 года.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Эффективность общественного производства (теория и методология оценки планирования, стимулирования) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.01 / Капитула Петр Андреевич. — Минск, 1986.
  • Научно-технический прогресс и интенсификация производства / И. А. Михайлова-Станюта, П. А. Капитула. ― Минск, 1986.[1]

Зноскі

  1. форма імя па бацьку Капітулы «Аляксеевіч» — памылковая.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Капітула Пётр Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 27.
  • Капитула Петр Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 870—871.
  • Капитула Петр Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 2. — С. 66.
  • Капитула Петр Андреевич // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 97.