Пётр Рыгоравіч Піўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Рыгоравіч Піўчанка
Дата нараджэння 2 студзеня 1947(1947-01-02) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці педагог, урач, выкладчык універсітэта, дэкан, загадчык кафедры
Навуковая сфера анатомія чалавека
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1993)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Пётр Рыгоравіч Піўчанка (нар. 2 студзеня 1947, Хоцімск) — беларускі вучоны ў галіне анатоміі чалавека і педагог. Доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Хоцімскую сярэднюю школу з залатым медалём (1965). Служыў у Савецкай Арміі (1966—1968). Курсант Ваенна-медыцынскай акадэміі ў Ленінградзе (1968—1970), перавёўся ў Мінскі медыцынскі інстытут, дзе скончыў з адзнакай лячэбны факультэт (1974) і аспірантуру кафедры нармальнай анатоміі (1977). У 1974—1977 гг. кіраўнік зводных студэнцкіх будаўнічых атрадаў у Казахстане. Асістэнт (1977—1982), дацэнт (1982—1994) кафедры нармальнай анатоміі, адначасова (1979—1984) дэкан па працы з замежнымі навучэнцамі і прарэктар па міжнародных сувязях Мінскага медінстытута.

3 1995 г. — дэкан медыцынскага факультэта замежных студэнтаў Мінскага медінстытута (з чэрвеня 2001 — Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта). Адначасова навуковы кіраўнік студэнцкага навуковага таварыства Мінскага медінстытута (1993—1995), намеснік старшыні праўлення Беларускага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў (з 1991), член экспертнага савета па медыцыне Вышэйшага атэстацыйнага камітэта па прысваенні вучоных ступеняў (ВАК) пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 1995).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па структурна-функцыянальнай арганізацыі шэрага рэчыва спіннога мозга, па ўплыве рэнтгенаўскага выпрамянення на перыферычную нервовую сістэму, па рэгснерацыі нервовых ствалоў, аднаўленні інервацыі ўнутраных органаў, эмбрыянальным развіцці і будове храмафіннай тканкі (парагангліяў), інфармацыйным аналізе. Аўтар больш як 160 навуковых прац, у тым ліку манаграфій і вучэбных дапаможнікаў, а таксама 1 вынаходніцтва і 8 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994, у аўтарскім калектыве) — за навучальны дапаможнік для студэнтаў медыцынскіх інстытутаў «Вегетатыўная нервовая сістэма» (атлас) 1988 года выдання.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Хоцімскі раён: гісторыка-дакум. хроніка/Гал. рэдактар Г. П. Пашкоў. —Мн.: БелЭн, 2003. —С. 516.
  • Medical Faculty of Foreign Students ― 45 years on the way: in the year of the 100th anniversary of Belarusian State Medical University / [authors: O. S. Ishutin [et al.]. - Minsk : Kolorgrad, 2023. - 264 с