Пікорнавірусы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Пікорнавірусы | ||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||
|
Picornaviridae |
||||||
| Роды | ||||||
| Група па Балтымары | ||||||
|
IV: (+)алРНК-вірусы |
||||||
|
||||||
Пікорнавірусы, Энтэравірусы або Кішэчныя вірусы (Picornaviridae, ад pico — маленькі і rna — РНК) — сямейства, якое аб'ядноўвае маленькія ікасаэдрычныя вірусы вышэйшых хрыбетных, якія змяшчаюць адналанцужную геномную РНК станоўчай палярнасці (гэта значыць той жа палярнасці, што і мРНК). Памер капсіда складае каля 27-30 нм, памер геному — каля 7-8 тысяч асноў. Размнажэнне пікорнавірусаў адбываецца ў цытаплазме заражанай клеткі. Да пікорнавірусаў адносяцца ўзбуджальнікі такіх захворванняў як поліяміэліт, рыніт, яшчур, гепатыт А і інш.
Зноскі
- ↑ Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
- ↑ Згодна з NCBI link: Picornavirales