Піраміда, збудаванне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Піраміда — манументальнае збудаванне ў форме звычайнай правільнай геаметрычнай піраміды, у якой бакавыя стораны сыходзяцца ў адной кропцы. Паводле функцыянальнага прызначэння піраміды ў старажытнасці былі месцам пахавання, або адпраўлення культу. Аснова пірамідаў можа быць трохкутнай, чатырохкутнай або ў форме многавугольніка з адвольным лікам вяршынь, але найбольш распаўсюджанай версіяй з'яўляецца чатырохвугольная аснова. Часта піраміды не з'яўляюцца ідэальнымі геаметрычнымі пірамідамі, а пабудаваныя ў форме асобных тэрас, памер якіх памяншаецца з вышынёй.

У суцэльнай пірамідзе цэнтр масы знаходзіцца даволі нізка, а верхнія частка канструкцыі ляжыць на шырокіх і стабільных ніжніх пластах, што дазваляла старажытным цывілізацыям, якія не мелі дастатковых ведаў аб будаўніцтве, будаваць стабільныя манументальныя збудаванні.

Паводле функцыянальнага прызначэння піраміды ў старажытнасці былі месцам пахавання, або адпраўлення культу. У сваёй класічнай форме піраміды склаліся ў IIІ-II тыс. да н.э. ў Старажытным Егіпце як пахаванні фараонаў (грабніцы). Іх налічваецца каля 100 разнастайных па памерах і функцыях у рознай ступені захаванасці. Самыя вялікія піраміды пабудаваны ў Гізе для фараонаў IV дынастыі: піраміда Хеопса (выш. 146,6 м), Хефрэна (выш. 143,5 м), Мікерына (выш. 66,5 м). Паводле Герадота, піраміда Хеопса будавалі 100 тыс. чал. на працягу 20 гадоў (з'яўляецца адным з 7 дзівосаў свету). Кожная піраміда, акрамя наземнай часткі з калідорамі і рытуальнымі камерамі, мае падземную частку з сістэмай лабірынтаў, шахтаў і інш. Функцыі пірамід канчаткова не высветлены. Яны выраслі з мегалітычнай традыцыі першабытнасці і ўключаюць у сябе сінтэз розных ідэйных, рытуальных, мемарыяльных мэтаў. Асноўны будаўнічы матэрыял — каменныя блокі, часам цэгла і разнастайнае запаўненне ўнутраных частак.

У Шумеры, Вавілоне і Асірыі ступеньчатыя збудаванні пірамідальнага тыпу — зікураты — выкарыстоўвалі ў якасці асновы для храма ці іншага месца пакланення багам (напр., Вавілонская вежа). У І тыс. да н.э. ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы будавалі насыпныя храмы ў выглядзе ўсечаных пірамід (Тыкаль, Гватэмала; Чычэн-Іца, Мексіка). У старажытна-рымскім і новаеўрапейскім мастацтве матыў піраміды часта выкарыстоўвалі ў збудаваннях мемарыяльнага тыпу.

Нарвежскі даследчык Тур Хеердал называў пірамідамі апісаныя ім малагабарытныя пабудовы на востраве Тэнерыфэ пад назвай піраміды Гуімар і на Мальдыўскіх астравах. З нядаўна пабудаваных пірамідаў вядомыя шкляныя піраміды ў парыжскім Луўры, піраміда Міру ў Астане і піраміды Голаду ў Расіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Б.А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мінск, 2001. ISBN 985-01-0124-5