Піранометр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сучасны піранометр

Піранометр (ад грэч. πῦρ + άνω + μέτρον) — прылада для вымярэння сумарнай і рассеянай сонечнай радыяцыі.

Пабудаваны на тэрмаэлектрычным прынцыпе. Прыёмнай паверхняй піранометра з'яўляецца тэрмабатарэя. Рознасць тэмператур спаяў тэрмабатарэі, якая прыводзіць да ўзнікнення электра-рухаючай сілы, ствараецца розным па радыяцыйных уласцівасцях пакрыццём цотных і няцотных спаяў тэрмабатарэі. Сіла току, якая ў ёй узнікае, прапарцыянальная інтэнсіўнасці радыяцыі і вымяраецца гальванометрам. Тэрмабатарэя ахавана ад дзеяння даўгахвалевай радыяцыі, ветру і ападкаў шкляным каўпаком. Для вымярэння рассеянай радыяцыі выкарыстоўваецца экран, які зацяняе піранометр ад уздзеяння прамой радыяцыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]