Пітэр Гэбрыел
Пітэр Браян Гэбрыел (англ.: Peter Brian Gabriel, нар. 13 лютага 1950) — англійскі спявак, аўтар песень і музычны прадзюсар. Пачынаў кар’еру вакалістам, флейтыстам і перкусіяністам брытанскага прог-рок-гурта Genesis, затым пачаў паспяховую сольную кар’еру, быў прадзюсарам вялікай колькасці запісаў этна-выканаўцаў, вядомы сваёй гуманітарнай дзейнасцю.
У 2002 годзе альбом «Passion: Music for The Last Temptation of Christ» Пітэра Гэбрыела з музыкай для фільма «Апошняя спакуса Хрыста» быў уключаны ў рэйтынг 25 самых уплывовых эмбіент-альбомаў усіх часоў (англ.: The 25 Most Influential Ambient Albums Of All Time). З’яўляецца лаўрэатам прэмій «Грэмі» і Polar Music Prize.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Peter Brian Gabriel // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Peter Gabriel Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 5 жніўня 2023.