Пі Жысю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пі Жысю
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 830-я
Месца нараджэння
Дата смерці 883[1]
Грамадзянства
Дзеці Pi Guangye[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў вэньянь

Пі Жысю (кіт. 皮日休, піньінь Pí Rìxiū, 834883) — кітайскі дзяржаўны служачы і паэт часоў заняпаду дынастыі Тан, аўтар вядомых афарызмаў. Дзіцячыя імёны Ішаа (кіт. 逸少, піньінь Yìshǎo) і Сімэй (кіт. трад. 襲美, спр. 袭美, піньінь Xíměi). Пісаў пад псеўданімам Лу Мэньцзы (кіт. трад. 鹿門子, спр. 鹿门子, піньінь Lù Ménzi).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў г. Сянян (сучасная правінцыя Хубэй). У 867 годзе паспяхова здаў імператарскі экзамен і атрымаў вышэйшую навуковую ступень. У 868 годзе быў накіраваны з інспекцыяй у г. Сучжоў, а ў наступным годзе атрымаў пасаду губернатара гэтага горада. У 878—880 гадах удзельнічае ў барацьбе супраць кіраўніка паўстанцаў Хуан Чаа  (руск.), аднак пацярпеў няўдачу і вымушаны быў пакінуць Сучжоў. Пасля адышоў ад спраў, аднак падчас разгрому арміі Хуан Чаа ў 883 годзе Пі Жысю быў забіты.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Быў адным з вядомых паэтаў часоў падзення дынастыі Тан. Самым вядомым з’яўляецца верш «Луншанскія папугаі». Па таленту параўноўваўся з Лу Гуйменам, таму час «заняпаду Тан», калі тварылі абодва гэтых паэты, сучаснікамі быў названы «часам Пі і Лу». З’яўляецца аўтарам сатырычных твораў, так званых «дробязяў» (сяа піньвэнь), афарызмаў: «у старажытнасці забівалі чалавека — гневаліся; цяпер чалавека забіваюць — і смяюцца», «у старажытнасці чыноўнікаў ставілі разганяць разбойнікаў, цяпер чыноўнікаў ставяць разбойнічаць»", «у старажытнасці той, хто кіраваў людзьмі, на сябе ўзвальваў усю Паднябесную, і людзі сумавалі пра яго; цяпер жа тыя, хто кіруе людзьмі, самі ўзгрувасціліся на Паднябесную, і людзі тужаць па ёй».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]