Павел Дзмітрыевіч Крук
Поўнае імя | Павел Дзмітрыевіч Крук | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 лютага 1992[1] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Павел Крук (нар. 3 лютага 1992) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец клуба МТЗ-РІПА, з 2010 года гуляў за мінскае «Дынама», у асноўным за дубль.
У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Бяроза-2010», у другой палове сезона 2013 замацаваўся ў аснове.
Па заканчэнні сезона 2013 вярнуўся ў «Дынама», але ў лютым 2014 года зноў стаў іграком «Бярозы-2010» на сезон 2014. Неўзабаве атрымаў траўму і выбыў на невызначаны тэрмін[2]. У чэрвені 2014 года вярнуўся на поле і стаў асноўным іграком «Бярозы-2010».
У пачатку 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, пасля чаго Павел праходзіў прагляд у «Віцебску»[3] і брэсцкім «Дынама»[4], але ў выніку ў сакавіку стаў іграком літоўскага «Тракая»[5]. Гуляў у Літве на працягу двух гадоў, з «Тракаем» станавіўся срэбраным і бронзавым прызёрам чэмпіянату краіны.
У пачатку 2018 года паслядоўна праходзіў прагляд у «Смалявічах», мінскіх «Тарпеда» і «Промні», але ў выніку ў красавіку стаў іграком «Белшыны»[6]. У жніўні 2018 года перабраўся ў жыткавіцкі ЮАС.
У студзені 2019 года зноў апынуўся ў Літве, папоўніўшы склад дэбютанта A Лігі — клуба «Панявежыс»[7]. Стаў трывалым іграком стартавага складу, выступаў за каманду да канца сезона 2019.
У сакавіку 2020 года стаў іграком латвійскага клуба «Тукумс 2000», аднак з-за пачатку пандэміі COVID-19 так і згуляў за яго, летам 2020 года пакінуў клуб і завяршыў кар’еру[8].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы: 2016
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Літвы: 2017
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Pavel Kruk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Защитник "Березы-2010" получил двойной перелом ноги
- ↑ Калинин, Журавлев, Крук и Барсуков на просмотре в "Витебске"
- ↑ Пацевич, Карницкий, Крук и Забедашвили на просмотре в брестском "Динамо"
- ↑ Павел Крук стал третьим белорусским игроком в литовском "Тракае"
- ↑ Павел Крук стал игроком "Белшины"
- ↑ Белорусский защитник продолжит карьеру в литовском "Паневежисе"
- ↑ Павел Крук: "Самое трудное в работе риэлтора, как у агента в футболе — устоять перед соблазном наживы" (руск.). football.by (29 верасня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
- Нарадзіліся 3 лютага
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Партызан Мінск
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Бяроза-2010
- Ігракі ФК Рыцярэй
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы
- Ігракі ФК Панявежыс
- Ігракі ФК Тукумс 2000