Радушскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радушскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Радуша
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 21 верасня 1992
Код аўтам. нумароў 3

Ра́душскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Радуша.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Кароткавіцкага сельсавета Стрэшынскага раёна перададзена вёска Забалоцце[1], якая 16 мая 1957 года вернута ў склад Кароткавіцкага сельсавета[2]. 21 верасня 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Краснабярэжскага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.