Кароткавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кароткавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кароткавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 930
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Каро́ткавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Кароткавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года сельсавет у складзе Стрэшынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года ў склад Радушскага сельсавета Жлобінскага раёна перададзена вёска Забалоцце[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Жлобінскага раёна. 16 мая 1957 года ў склад сельсавета з Радушскага сельсавета вернута вёска Забалоцце[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кароткавіцкага сельсавета 7 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1113 чалавек[4], з іх 84,5 % — беларусы, 13,9 % — рускія, 1,3 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 930 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 85. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.