Разбітае пакаленне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Разбітае пакаленне (англ.: beat generation, «бітнікі») — літаратурны і моладзевы рух у ЗША эры 1950-х — пачатку 1960-х гадоў. Прапагандаваў добраахвотную беднату, бадзяжніцтва, эратычную волю, анархічны геданізм, адхіленасць ад сацыяльных праблем, захапленне дзен-будызмам. Пісьменнікі разбітага пакалення (Джэк Керуак, Ален Гінзберг, Лоўрэнс Ферлінгеці) імкнуліся да бессюжэтнасці, вольнага вершу, метафарычнай мовы, шакавальнай лексікі і натуралістычнасці апісанняў. Неаавангардысцкія і нігілістычныя тэндэнцыі абумовілі распад руху.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Waldman, Anne; Ginsberg, Allen. The Beat Book: Writings from the Beat Generation — Shambhala Publications, 2007. — 400 p. — ISBN 9781590304556.
  • Gioia, Dana. California poetry: from the Gold Rush to the present — Heyday, 2004. — 376 p. — ISBN 9781890771720.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Біт-пакаленне