Джэк Керуак
| Джэк Керуак | |
| Jack Kerouac | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
21 кастрычніка 1969 (47 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | |
Джэк Керуак (англ.: Jack Kerouac; 12 сакавіка 1922 — 21 кастрычніка 1969) — амерыканскі пісьменнік, паэт, важнейшы прадстаўнік літаратуры «разбітага пакалення».
Керуак, які яшчэ пры жыцці меў поспех сярод чытачоў, але не карыстаўся асаблівай увагай крытыкаў, сёння лічыцца адным з самых выбітных амерыканскіх пісьменнікаў. Яго спантанная мова натхняла такіх аўтараў, як Том Робінс, Рычард Бротыган, Хантэр Томпсан, Кен Кізі, Боб Дылан, яго называлі «каралём бітнікаў» і «бацькам хіпі».
Большую частку жыцця Керуак правёў альбо бадзяючыся па прасторах Амерыкі, альбо дома ў сваёй маці. Сутыкаючыся з краінай, якая ўвесь час мянялася, Керуак імкнуўся знайсці ў ёй сваё месца, што ў нейкі момант прывяло яго да адмаўлення каштоўнасцяў пяцідзясятых. У яго творчасці з'яўляецца жаданне вырвацца на свабоду з сацыяльных шаблонаў і знайсці ў жыцці сэнс. Пошукі прыводзілі яго то да эксперымэнтаў з наркотыкамі (ён выкарыстоўваў у тым ліку псілацыбін, марыхуану і бензедрын), то да асваення духоўных вучэнняў, такіх як будызм, то да падарожжаў па свеце. Яго кнігі часам называюць каталізатарам контркультуры 1960-х. Самыя вядомыя раманы Керуака — «У дарозе» і «Валацугі Дхармы».
Галоўныя творы[правіць]
- The Town and the City 1950
- On the Road 1957 (бел.: «У дарозе»)
- The Darma Burns 1958 (бел.: «Валацугі Дхармы»)
- The Subterraneans 1958
- Mexico City Blues 1959
- Maggie Cassidy 1959
- Dr. Sax 1959
- Tristessa 1960
- Lonesome Traveller 1960
- Scripture of the Golden Eternity 1960
- Book of Dreams 1961
- Pull my Daisy 1961
- Big Sur 1962
- Visions of Gerard 1963
- Desolation Angels 1965
- Satori in Paris 1966
- Vanity of Duluoz 1968
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэк Керуак- Джэк Керуак на сайце The Electronic Literary Database (ELDb)
Шаблон:Керуак Шаблон:Біт-пакаленне