Размовы:Вялікія князі літоўскія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прапаную называць заснавальніка княжацкай дынастыі ВКЛ Гедымінам

Тут такое, што ў БелСЭ яго пішуць Гедымінам, у ЭГБ -- Гедзімінам (!), але падаюць Гедымін як другі варыянт (а ў дужках усе іншыя напісанні). Калі ў каго пад рукою БелЭн і ЭВКЛ -- дадайце. Yury Tarasievich 17:10, 13 Чэрвень 2007 (UTC)

Час безуладдзя (1341 – 1345) - палякі з літоўцамі ў вікі вял.кн. на гэты час пішуць Яўнута, і я так разумею, што ў літоўскай гістарыяграфіі гэта пашырана. Калі нават ягонае становішча не зусім яснае, мо яго варта неяк памеціць у дужках (кшталту, "па версіі некаторых даследчыкаў...", ці як гэта можна азначыць)? AntonBryl 22:20, 23 Жнівень 2008 (UTC)

Дапісаў, але яны там шмат яшчэ чаго пішуць, прынамсі Даўмонта трэба таксама неяк пазначыць, бо апошнім часам вельмі распаўсюджаная версія, хоць і грунту ніякага. --Максім Л. 22:32, 23 Жнівень 2008 (UTC)
Ну, з Яўнутам - гэта версія Літоўскай Хронікі прынамсі (пачынаючы ад слоў пра сем сыноў Гедзіміна яна, здаецца, досыць прыстойная крыніца): "Евнутя осадил в Вилни на великом княженьи" (Віленскі летапіс) і падобныя сцверджанні ў іншых спісах.
Пра в.кн. з іменем Даўмонт (на яго тоеснасці з Даўмонтам Пскоўскім не настойваюць, хоць і дапускаюць) - гэта, я так разумею, досыць смелая трактоўка звестак Тыпаграфскага летапісу: пад 6792 (г.зн. 1284, здаецца), там дадзена: "Того же лѣта воеваша Литва Олешну и прочий волости владыкы Тверскаго. И совокупишяся на нихъ Тверичи, Москвичи, Волочане, Новотръжьци, Дмитровцы, Зубчане, Ржевичи и угониша ихъ на лѣсѣ канунѣ Спасова дни и биша ихъ, а князя Доманта яша и Литву многу изнимаша, а иные избиша, а друзии убѣ-жаша, а полонъ весь отъяша, возвратишяся восвоаси." AntonBryl 09:33, 24 Жнівень 2008 (UTC)
Усё гэта разумела, я аб тым, што пералікі ў іх не ўзорныя. А Даўмонта ці не Міндоўгавічам лічаць з Вакср.лет., хаця іншым звесткам крыніцы веры не даюць, гэта ў іх у святле нібыта барацьбы партый (нельга ж без барацьбы :)). --Максім Л. 11:43, 24 Жнівень 2008 (UTC)
Дарэчы, з Транятам шчэ трэба разабрацца. Вы ж і самі ў адпаведным артыкуле напісалі яго вял. князем, і ў ЭГБ Насевіч дае "трымаў вялікакняжацкую ўладу" AntonBryl 20:08, 24 Жнівень 2008 (UTC)

Зігмунты - гэта хто?[правіць зыходнік]

Хто можа сказаць, чаму ў артыкуле Жыгімонты - вялікія князі літоўскія, а польскія каралі - гэта ўжо Зігмунты ? Ад куда такая інфармацыя?--Fenix 89 21:38, 20 студзеня 2011 (UTC)

Нажаль гэтыя выявы амаль не дачыняюцца рэчаіснасці, асабліва першых князёў, Войшалка на Лаўр.Ев. наогул прыдумаў Власт. --Максім Л. 14:21, 25 студзеня 2011 (UTC)

Што праўда, то праўда. Аднак дадзеныя выявы змяшчаюць у сваіх выданнях (навуковыя, навукова-папулярныя і інш.) шматлікія навукоўцы, як беларускія, так і літоўскія, польскія і інш. Таму яны тут і змешчаныя. А калі казаць аб рэчаіснасці, то да 14 стагоддзя, мала па якіх крыніцах можна яе вызначыць. Дзе гарантыя, што тыя жа летапісы не простыя "фальшывыя" творы!? Няма яе, ды і не можа быць. Таму ўся гісторыя Ўсходняй Еўропы і Балканскага паўвострава не можа на 100% быць рэчаіснасцю... Як бы не жадалі некаторыя гісторыкі, толькі здагадкі, якія на максімум набліжаныя да ісціны, якая выгодная ў нейкіх момантах. Нажаль, гістарычныя навукі Расеі, Беларусі, Украіны, Літвы, у меншай ступені Польшчы - гэта адна з асноўных частак палітыкі(((--Fenix 89 14:58, 25 студзеня 2011 (UTC)
Думаю, выявы змяшчаць варта, але ў артыкулах пра адпаведных асоб, дзе адпаведна падпісваць. І, калі мы ведаем, з аўтарытэтных крыніц, памылкі папяровых выданняў, то мусцім іх апісваць і выпраўляць -- гэта толькі на карысць нам. --Максім Л. 15:17, 25 студзеня 2011 (UTC)
Самае пацешнае тое, што гравюры з "Дыскрыпцыі еўрапейскай Сарматыі", якія паўсюль выкарыстоўваюцца ў якасці партрэтаў вялікіх князёў літоўскіх, Гваньіні папросту "ўзяў" (каб не казаць іншае) у Марціна Кромера. Зусім ужо феерычна аказваецца тое, што ў Кромера гэтыя ж гравюры выкарыстоўваліся як партрэты польскіх князёў. Так Казімір Вялікі апынуўся Гедзімінам, Лешэк - Вітаўтам і гэтак далей. --Azgar 23:36, 26 студзеня 2011 (UTC)
Пра тое і кажу, змяшчаць іх варта, але ў артыкулах і з адпаведнымі подпісамі, без гэтага мы працягваем "падман" :) --Максім Л. 07:08, 27 студзеня 2011 (UTC)