Вялікія князі літоўскія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Вялікі князь літоўскі — найвышэйшы княжацкі тытул у ВКЛ. Вялікі князь быў кіраўніком дзяржавы. Яму былі падначалены князі, магнаты, якія кіравалі асобнымі княствамі, землямі, вотчынамі. Выбіраўся феадаламі, звычайна з сыноў ці блізкай радні папярэдняга вялікага князя. Меў шырокія паўнамоцтвы: весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір, распараджацца ўзброенымі сіламі дзяржавы, дзяяржаўнай маёмасцю, даходамі і скарбамі, дараваць дзяржаўную маёмасць, тытулы і званні, ажыццяўляць вышэйшы суд і памілаванне засуджаных. Яму належала заканадаўчая ініцыятыва, усе асноўныя законы і прававыя акты выдаваліся за яго подпісам. Прывілей 1447 г. і прывілей 1492 г. юрыдычна абмежавалі ўладу вялікага князя літоўскага. Паводле іх ён не меў права самастойна вырашаць найбольш важныя пытанні знешняй і ўнутранай палітыкі. Нягледзячы на тое, што заканадаўчыя акты, у тым ліку Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., падкрэслівалі, што ўлада вялікага князя ад Бога, яго становішча было тыповым для абмежаванага феадальнага манарха, правы яго грунтаваліся на выбарнай аснове. Калі ў XIV ст. Рада Вялікага княства Літоўскага пры вялікім князе была толькі дарадчым органам, то пазней яе значэнне намнога павысілася, многія мерапрыемствы дзяржаўнага кіравання маглі быць здзейснены толькі з яе згоды. У адсутнасць вялікага князя рада фактычна была вышэйшым дзяржаўным органам і дзейнічала самастойна. Абмежаванне ўлады вялікага князя літоўскага прадугледжвалася заканадаўствам ВКЛ у форме клятвы і абяцання вялікім князем захоўваць пэўныя правы і прывілеі, а таксама ў форме прамой забароны. Напрыклад, вялікаму князю забаранялася пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы без дазволу на тое сойма, выдаваць законы, якія б пярэчылі Статуту ВКЛ, раздаваць духоўныя і свецкія пасады, тытулы і землі ВКЛ іншаземцам, у тым ліку польскай шляхце.

Пасля Люблінскай уніі 1569 г. вялікі князь ВКЛ адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале агульнай саюзнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Вялікі князь акрамя гэтага тытула, меў тытулы па назве земляў, якімі валодаў. Напрыклад, Жыгімонт III Ваза меў тытулы караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, мазавецкага, інфлянцкага, наследнага гаспадара і караля шведскага, гоцкага, вандальскага, вялікага княжыча фінляндскага і інш.

Змест

[правіць] Вялікія князі літоўскія да Люблінскай уніі (1569 г.)

Гады кіравання Ілюстрацыя Беларуская мова Літоўская мова Польская мова
каля 12361263 Mendog 1578.png Міндоўг Mindaugas Mendog
12631264 Treniota.jpg Транята Treniota Treniota
12641266 Vojshalk.png Войшалк Vaišelga Wojsiełk
12671270 Шварн Данілавіч Švarnas Szwarno
12701282 Lithuanian Grand Duke Traidenis.JPG Трайдзень Traidenis Trojden
1280-е гг. [1] Даўмонт Daumantas Dowmunt
12821292[2] Будзівід Butvydas Pukuwer
12921294[3] Будзікід Butigeidis Butygejd
12941316 Vytenis kunigaikštis.jpg Віцень Vytenis Witenes
13161341 Gedimin grav xvii.jpg Гедзімін (Ґедымін) Gediminas Giedymin
13411345 Яўнут Jaunutis Jawnut
13451377[4] Algirdas kunigaikštis.jpg Альгерд Algirdas Olgierd
13771381[5] Wladyslaw Jagiello.jpg Ягайла Jogaila Władysław II Jagiełło
13811382 Kiejstut.JPG Кейстут Kęstutis Kiejstut
13821392 Wladyslaw Jagiello.jpg Ягайла Jogaila Władysław II Jagiełło
13921430 Vitaut grav xvi.jpg Вітаўт Vytautas Witold
14301432 Lithuanian Grand Duke Švitrigaila (2).jpg Свідрыгайла (Сьвідрыгайла) Švitrigaila Świdrygiełło
14321440 Seal of Sigismund Kestutis.PNG Жыгімонт Кейстутавіч Žygimantas Kęstutaitis Zygmunt Kiejstutowicz
14401492 Kazimierz Jagiellonczyk.jpg Казімір Kazimieras Jogailaitis Kazimierz Jagiellończyk
14921506 Aleksander Jagiellonczyk.jpg Аляксандр Aleksandras Aleksander Jagiellończyk
15061548 Zygmunt I Stary.jpg Жыгімонт I Стары Žygimantas Senasis Zygmunt Stary
15441569 Zygmunt II August.jpg Жыгімонт II Аўгуст Žygimantas Augustas Zygmunt August

[правіць] Вялікія князі літоўскія пасля Люблінскай уніі (1569 г.)

Зноскі

  1. Мяркуемы вялікі князь літоўскі, які ўпамінаецца ў Троіцкім і Васкрасенскім летапісы.
  2. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1289 г.
  3. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1289 г.
  4. Уладарыў разам з Кейстутам
  5. Уладарыў разам з Кейстутам

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах