Размовы з удзельнікам:Mprach

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 6 365

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 13:33, 30 лістапада 2012 (UTC)

Астраномія[правіць зыходнік]

Вітаю. Прапаную Вам дапамагчы парталу Астраномія. Там працы непачаты край. --Artificial123 (размовы) 20:35, 7 лістапада 2013 (FET)

(Аўта)даглядальніцтва?[правіць зыходнік]

Вітаю. Ці не будзеце Вы супраць атрымаць сцяг даглядчыка ці прынамсі аўтадаглядчыка (умовы на Вікіпедыя:Догляд). Ад Вас дэ-факта нічога дадатковага не патрабуецца, бо Ваш уклад адпавядае вышэйназваным умовам. --Максім Л. (размовы) 22:47, 4 снежня 2013 (FET)

Вітаю. Забыліся пра івікі ў шаблонах--Хамелка/ разм. 21:57, 11 красавіка 2014 (FET)

Вітаю. У слоўніках няма слова "раз'ём", у ТСЛБМ "раздым" адсылае да "разнімаць", але там жа ёсць "раздымны" -- "такі, у якім можна аддзяліць адну дэталь ад другой без пашкоджання". --Максім Л. (размовы) 15:05, 26 мая 2014 (FET)

Арфаграфія і тэрміналогія[правіць зыходнік]

Калі ласка, карыстайцеся слоўнікамі, калі выпраўляеце на (як Вам здаецца) "больш правільны" варыянт. Ужо не ў першы раз прыходзіцца выпраўляць пасля Вашых "выпраўленняў". Вось слоўнікі

Спадзяюся на разуменне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:15, 26 жніўня 2014 (FET)

У нарматыўнай беларускай мове слова «сцэнар» адсутнічае. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:51, 15 верасня 2014 (FET)

Японска-беларуская практычная транскрыпцыя[правіць зыходнік]

Вітаю. Вядома, удакладненні транскрыпцыі ў артыкулах японскай тэматыкі трэба рабіць, але на гэта трэба крыніцы і хоць якія агульныя прынцыпы. А менавіта гэтага на жаль і няма, бачу такія праўкі, што з тэарэтычна слушнага напісання робяць тэарэтычна няслушнае -- як то з'яўленне двух "о" у словах, чаго ў беларускай арфаграфіі практычна быць не можа. Мабыць варта было б у нашай Вікіпедыі стварыць артыкул Японска-беларуская практычная транскрыпцыя, заснаваны на крыніцах і там абмеркаваць усе моманты, магчыма спрэчныя, як думаеце? Каб ужо ім кіравацца пазней ва ўсіх астатніх артыкулах. --Максім Л. (размовы) 18:39, 8 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Асабіста я за "Эдо", але ёсць пэўныя правілы і ўжо традыцыі, паводле якіх "Эда". Таму вымушаны адкаціць. --Максім Л. (размовы) 11:05, 26 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]

Паходжанне Месяца і інш.[правіць зыходнік]

Гл. Размовы:Паходжанне Месяца --JerzyKundrat (размовы) 23:43, 14 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

"вакно"/"акно"[правіць зыходнік]

Спадар Mprach, калі ласка, звярніце ўвагу, як слова "акно" пішацца ў Слоўніку беларускай мовы: [2]. Прыстаўны "в" звычайна пішацца перад націскным "о". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:50, 8 снежня 2015 (MSK)[адказаць]

Японская транскрыпцыя[правіць зыходнік]

Вітаю, пан Mprach. Не буду спыняцца на некалькіх "о" і "ё" у адным імі або прозвішчы, але як можа быць Рёта і Рёіці? У беларускай мове няма мяккага "р"! Вы не ведалі? Буду Вас баніць, бо такія праўкі -- вандалізм. --Максім Л. (размовы) 14:26, 15 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]