Райскія птушкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Райскія птушкі
Lesser Bird of Paradise.jpg
Малая райская птушка (Paradisaea minor)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paradisaeidae Vigors, 1825

Сінонімы
  • Cnemophilinae[1]
  • Paradisaeinae[1]
Роды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   179664
NCBI   9149
EOL   1632

Ра́йскія пту́шкі (лац.: Paradisaeidae) — сямейства птушак, якія адносяцца да атрада вераб'інападобных.

Разнастайныя паводле знешняга выгляду, памеру 14—100 см. У большасці відаў выразны палавы дымарфізм. Апярэнне яркае, рознакаляровае, з металічным адлівам. Крылы адносна кароткія і шырокія. Хвост кароткі прамы або доўгі ступеньчаты. Дзюба моцная, у некаторых доўтая, загаутая.

Пашыраны ў лясах Новай Гвінеі і прылеглых астравоў, ва Усходняй і Паўночнай Аўстраліі. Усяго 45 відаў, 38 з якіх сустракаюцца толькі на Новай Гвінеі і дробных прылеглых астравах. Аселыя, гняздуюцца пераважна на дрэвах, трымаюцца паасобна. Кормяцца насеннем, пладамі, беспазваночнымі, дробнымі жабамі, яшчаркамі. Болышсць відаў — палігамы. Нясуць 1—2 яйцы.

Сваякамі райскіх птушак з'яўляюцца Ptilonorhynchidae, яшчэ адно сямейства падобных птушак. Класіфікацыя Сіблі — Алквіста (1990) уключае райскіх птушак як падсямейства ў сямейства крумкачовых[2].


  1. 1,0 1,1 Сістэматыка і сінанімія (англ.) . BioLib. Праверана 25 студзеня 2011.
  2. Sibley C. G., Ahlquist J. Phylogeny and classification of birds. — New Haven: Yale University Press, 1990.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Райскія птушкі // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.