З пляцоўкі Вікіпедыя.
Крумкачовыя (Corvidae) — шырока распаўсюджанае сямейства птушак атрада вераб'інападобных, які ўключае ў сябе такія віды, як чорная і шэрая вароны, грак, галка, звычайны крумкач, кукша, звычайная і блакітная сарокі. Сямейства складаецца з больш чым 120 розных відаў птушак, прадстаўленых практычна на ўсіх кантынентах. Птушкі сярэдняга або буйнога памеру, маюць прыкметнае знешняе падабенства. У многіх прадстаўнікоў сямейства апярэнне чорнае, але ёсць і ярка афарбаваныя віды. Сілкуюцца пераважна насякомымі, збольшага зернямі. У буйных паўночных відаў значнае месца займае паляванне за яйкамі і птушанятамі іншых птушак, пошук падалкі і рабаванне.