Рака Мінча

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Мінча (італ.: Mincio)  — рака на поўначы Італіі, левы прыток ракі По.

Даўжыня ракі 75 км, плошча басейна 2859 км². Цячэ па Паданскай раўніне ў вобласці Ламбардыя.

Вытокам Мінча лічыцца рака Сарка, якая ўпадае ў возера Гарда, з якога выцякае Мінча (блізу горада Песк'ера-дэль-Гарда). Агульная даўжыня рэк, уключаючы даўжыню возера, складае 194 км.

Да 589 года Мінча ўпадала ў Адрыятычнае мора блізу горада Адрыя. У выніку разліву ракі Адыджэ ў 589 годзе адбылася буйная паводка, якая змяніла ландшафт, рэчышча ракі Мінча адхілілася на поўдзень і яна стала прытокам ракі По.

На рацэ Мінча знаходзіцца горад Мантуя.