Рака Рыа-Онда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рыа-Онда
Río Hondo
Рыа-Онда на мяжы паміж Мексікай і Белізам
Рыа-Онда на мяжы паміж Мексікай і Белізам
Даўжыня 150 км
Вадазбор 2688,54 км²
Басейн Карыбскае мора
Размяшчэнне
Працякае па тэрыторыі Сцяг Беліза Беліз, Сцяг Мексікі Мексіка

Рыа-Онда (ісп.: Río Hondo) — рака ў Цэнтральнай Амерыцы, працякае на ўсходзе паўвострава Юкатан. Мае даўжыню каля 150 км, па значнай частцы праходзіць мяжа паміж Мексікай і Белізам. Упадае ў бухту Чэтумаль Карыбскага мора. Нароўні з аднайменнай ракой Рыа-Онда з'яўляецца найбуйнейшай воднай артэрыяй Беліза.

Рыа-Онда ўтвараецца пры зліцці рэк Рыа-Асуль, вытокі якой знаходзяцца ў Петэнскім басейне на тэрыторыі Гватэмалы, і Рыа-Брава. Недалёка ад зліцця размешчаны населены пункт Ла-Уніён (Мексіка). На рацэ таксама размешчаны мексіканскія гарады Субтэньентэ-Лопес і Чэтумаль, які з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам штата Кінтана-Роа.

Рака згадваецца ў гімне Беліза.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Río Hondo — Comisión Nacional para el Conocimiento y Uso de la Biodiversidad (ісп.)