Беліз
| Belize
Беліз |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
|
дэвіз: Sub Umbra Floreo |
|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
![]() |
|
| дзяржаўная мова: | Англійская |
| сталіца: | Бельмапан (Belmopan) |
| прадстаўнік дзяржавы: | |
| кіраўнік дзяржавы: | |
| плошча: | 22 966 км² |
| насельніцтва: | 291 500 2006 |
| шчыльнасць насельніцтва: | 12 жых./км² |
| грашовая адзінка: | Белізскі долар (BZD) |
| часавы пояс: | -6 |
| гімн: | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | BH |
| дамен у Інтэрнеце: | .bz |
| міжнародны тэлефонны код: | +501 |
| карта | |
БЕЛІ́З, краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, на заходнім узбярэжжы Карыбскага мора. Мяжуе на поўначы з Мексікай, на захадзе - з Гватэмалай.
Змест |
[правіць] Дзяржаўны лад
Беліз - канстытуцыйная манархія. На чале дзяржавы фармальна знаходзіцца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернаторам. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе урад, на чале з прэм'ер-міністрам. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму нацыянальнаму сходу.
[правіць] Гісторыя
Тэрыторыя сучаснага Беліза адкрыта Х. Калумбам у 1502.
З 1871 — англійская калонія Брытанскі Гандурас.
У 1964 атрымаў унутранае самакіраванне, у 1973 пераіменаваны ў Беліз. 21 верасня 1981 Беліз атрымаў незалежнасць.
[правіць] Прырода
Паўночная частка краіны – нізінная, забалочаная раўніна. У паўднёвай частцы прыбярэжная раўніна аддзеленая ад унутранай гарыстай вобласці, цэнтральную частку якой утвораць выцягнутыя з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад гары Майя. Тут знаходзіцца найвышэйшы пункт краіны – пік Вікторыя (1120 м). На паўночны захад ад гэтых гор, у межах акругі Кайа, размешчаная града з вышынямі больш 900 м. Уздоўж узбярэжжа, на адлегласці каля 30 км ад яго, цягнецца бар'ерны рыф.
Клімат Беліза – трапічны пасатны. Сярэднія тэмпературы ліпеня 24–26 °С, студзеня – 20–24 °С. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў ад 1340 мм на поўначы (акруга Карасаль) да 4520 мм на поўдні (Пунта-Пунта-Горда). На ўзбярэжжы паўночна-ўсходні пасат змякчае летнюю спёку, але ўдалечыні ад берага ўлетку тэмпературы могуць перавышаць 38 °С. Вільготнасць высокая, асабліва ў прыбярэжнай частцы. Сухі сезон працягваецца з лютага па май, а максімум ападкаў прыходзіцца на перыяд з чэрвеня па кастрычнік. Беліз знаходзіцца ў адным з найбольш падвержаных трапічным цыклонам раёнаў Карыбскага басейна і перыядычна церпіць велізарную шкоду ад штармоў і ўраганаў. Бoльшая частка поўдня краіны пакрытая густымі вільготнымі трапічнымі лясамі. У Белізе растуць шматлікія каштоўныя пароды дрэў, такія, як чырвонае дрэва, кедр, ружовае дрэва (дальбергія); у мінулым актыўна вяліся нарыхтоўкі кампешавага дрэва і смалы чыкле: для вытворчасці жавальнай гумкі.
На поўначы краіны працякаюць буйныя рэкі Рыа-Онда і Беліз, якія раней выкарыстоўваліся для транспартоўкі лесу. Яны прыводзяць да паводак на невялікіх рэках, што бяруць пачатак у горах Майя; гэта істотна абцяжарвае рух аўтамабільнага транспарта.
[правіць] Насельніцтва
Насельніцтва падзяляецца на наступныя групы: крэолы (39,7 %), метысы (33,1 %), мая (9,5 %), гарыфуна (7,6 %), індыйцы (2,1 %) і іншыя (8,0 %). Больш за палову насельніцтва з'яўляюцца католікамі. У Белізе распаўсюджана некалькі моў. Сярод іх англійская, англа-крэольская, іспанская, гарыфуна і мовы майя.
Прыкладна чацвёртая частка насельніцтва краіны пражывае ў горадзе Беліз-Сіці, які знаходзіцца на Карыбскім узбярэжжы.
| Садружнасць нацый | |
|---|---|
| Члены | Аўстралія • Антыгуа і Барбуда • Багамы • Бангладэш • Барбадас • Беліз • Батсвана • Бруней • Вялікабрытанія • Вануату • Гаяна • Гамбія • Гана • Грэнада • Дамініка • Замбія • Індыя • Камерун • Канада • Кенія • Кіпр • Кірыбаці • Лесота • Маўрыкій • Малаві • Малайзія • Мальдывы • Мальта • Мазамбік • Намібія • Науру • Нігерыя • Новая Зеландыя • Пакістан • Папуа-Новая Гвінея • Руанда • Самоа • Сент-Люсія • Свазіленд • Сейшэльскія астравы • Сент-Вінсент і Грэнадзіны • Сент-Кітс і Невіс • Сінгапур • Саламонавы Астравы • Сьера-Леонэ • Танзанія • Тонга • Трынідад і Табага • Тувалу • Уганда • Фіджы 1 • Шры-Ланка • ПАР • Ямайка |
| Былыя члены | Зімбабве • Ірландыя |
| 1 Членства прыпынена | |

