Рака Саскуэхана
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Саскуэхана | |
|---|---|
| Susquehanna River | |
Саскуэхана каля вусця |
|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 715 км |
| Плошча басейна | 71225 км² |
| Расход вады | 1135 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | возера Атсега, штат Нью-Ёрк |
| · Вышыня | 360 м |
| Вусце | Чэсапікскі заліў |
| · Вышыня | 0 м |
| Размяшчэнне | |
басейн Саскуэханы |
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Пенсільванія, Нью-Ёрк, Мэрыленд |
| Саскуэхана на Вікісховішчы | |
Саскуэхана (анг. Susquehanna River) — рака ў паўночным усходзе ЗША, самая доўгая сярод паўночнаамерыканскіх рэк, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян паміж вусцем Святога Лаўрэнція і Місісіпі і 16-я па даўжыні сярод рэк ЗША (715 км). Басейн ракі плошчай у 71225 км ² пакрывае каля паловы тэрыторыі Пенсільваніі, а таксама частка штата Нью-Ёрк і Мэрыленда. Рака мае два рукавы: Паўночны (цячэ на поўдзень са штата Нью-Ёрк, выток ў возеры Атсега) і Заходні (цячэ на ўсход з заходняй Пенсільваніі). Рукавы злучаюцца ў горада Нортамберленд ў Пенсільваніі. На рацэ знаходзіцца горад Гарысберг.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Злучаных Штатаў Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |