Рака Сатледж
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сатледж | |
|---|---|
Даліна Сатледжа каля Рупара, прыбл. 1857 год |
|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 1536 км |
| Плошча басейна | 395 тыс. км² |
| Басейн рэк | Інд |
| Вадацёк | |
| Выток | Тыбет |
| · Вышыня | 4 630 м |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | Пакістан, Індыя, КНР |
| Сатледж на Вікісховішчы | |
Сатледж, у ніжнім цячэнні Панджнад (панджабі: ستلج, ਸਤਲੁਜ, урду: ستلج, хіндзі: सतलुज, санскр.: शतद्रु альбо सुतुद्री) — рака ў Азіі, самы буйны прыток Інда. Працякае па тэрыторыі Кітая, Пакістана і Індыі. Выток знаходзіцца на Тыбецкім нагор'і на вышыні 4630 м каля гары Кайлас і возера Манасаравар, побач з заходнім берагам возера Ланга-Цо. Даўжыня ракі складае каля 1536 км (1050 км у Індыі), плошча басейна - 395 тыс. км ²(24 тыс. км ² ў Індыі).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рака Сатледж
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |