Рака Селенга
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Селенга | |
| Даўжыня | 1024 км |
| Расход вады | 935 м³/с |
| Вадазбор | 447 000 км² |
Селенга (бурацк.: Сэлэнгэ мүрэн; манг.: Сэлэнгэ мөрөн) — рака ў Манголіі і Расіі (Бурація), упадае ў возера Байкал, адносіцца да басейна Енісея.
Назва [правіць]
Існуюць розныя версіі паходжання назвы ракі:
- ад бурацкага кораня «сэл», які ў перакладзе азначае «разліў, возера»;
- ад Тунгускага «sele» або «сэлэ», што як «жалеза», а сэлэнга — «жалезны».
Геаграфія [правіць]
Даўжыня Селенгі (ад вытока ракі Ідэр) — 1024 км, пры гэтым 409 км ніжняга цячэння — па тэрыторыі Расіі. Плошча басейна — 447 тыс. км². Рака ўтворыцца зліццём рэк Ідэр і Дэлгэр-Мурэн, мае пераважна раўніннае аблічча з чаргаваннем звужэнняў (да 1-2 км) і катлавінападобных пашырэнняў даліны да 20-25 км, дзе яна часта дзеліцца на пратокі. Пры ўпадзенні ў Байкал утварае шырокую дэльту плошчай 680 км² (на яе прыпадае прыкладна 1/2 рачных вод, якія паступаюць у возера).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).