Мангольская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мангольская
Саманазва:

Монгол хэл, ᠮᠣᠩᠭᠣᠯ ᠬᠡᠯᠡ᠂ ᠮᠣᠩᠭᠣᠯ ᠻᠡᠯᠡᠨ᠂ ᠮᡆᡊᡎᡆᠯ ᡘᡄᠯᡄᠨ.SVG

Краіны:

Манголія, Кітай

Афіцыйны статус:

Манголія, Унутраная Манголія (Кітай)

Агульная колькасць носьбітаў:

5,2 млн (2005 г.)

Рэйтынг:

13-17

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Алтайскія мовы

Мангольскія мовы
Моўныя коды
ISO 639-1:

mn

ISO 639-2:

mon

ISO 639-3:

mon
khk - халха-мангольская
mvf - знешняя мангольская

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Мангольская мова (манг.: Монгол хэл, ᠮᠣᠩᠭᠣᠯ ᠬᠡᠯᠡ᠂ ᠮᠣᠩᠭᠣᠯ ᠻᠡᠯᠡᠨ᠂ ᠮᡆᡊᡎᡆᠯ ᡘᡄᠯᡄᠨ.SVG) — мова манголаў, дзяржаўная мова Манголіі. Тэрмін можа ўжывацца шырэй: для мангольскай мовы Манголіі і Унутранай Манголіі ў Кітаі, для ўсіх моў мангольскай групы, у гістарычным кантэксце для такіх моў як старажытная агульнамангольская і старапісьмовая мангольская мовы. Агульная колькасць носьбітаў - 5,2 млн чал. (2005 г.)[1]

Надпіс на бензакалонцы на мангольскай мове на аснове кірыліцы: "Шунхлай Оху-ын" (Паліва з Расіі)

Сучасная літаратурная мангольская мова Манголіі складзеная на аснове паўночнага халхаскага дыялекта. Да сяр. ХХ ст. існавала некалькі варыянтаў мангольскай пісьмовасці. Першыя пісьмовыя крыніцы на мангольскай мове вядомыя з ХІІІ ст. Яны складаліся на аснове ўйгурскай літарнай вязі. Акрамя таго, у кан. ХІІІ ст. па запыту хана Хубілая тыбецкі вучоны Пагба-лама склаў “квадратную” пісьмовасць на аснове тыбецкіх літар. У XVII ст. джунгарскі манах Зая распрацаваў асновы ўласна мангольскай пісьмовасці. У XVIII ст. узнік яшчэ адзін варыянт мангольскай пісьмовай мовы – саёмбо. У ХІХ ст. манчжурская адміністрацыя ўводзіла пісьмовую мову на аснове лацініцы. Але пісьмовасць на аснове ўйгурскай вязі заставалася асноўнай да 1941 г., калі быў прыняты алфавіт на аснове кірыліцы.

У апошнія гады сярод моладзі Манголіі і манголаў, што жывуць у іншых краінах, таксама ў побыце распаўсюджаная лацінка. Гэта тлумачыцца недахопам тэхнічна-інфармацыйных прыстасаванняў (сотавых тэлефонаў, камп’ютараў, факсаў і г. д.) з раскладкай на кірыліцы.

Ва Унутранай Манголіі афіцыйна карыстаюцца пісьмовасцю на аснове ўйгурскай літарнай вязі.

Зноскі

  1. Estimate from Svantesson et al. 2005: 141

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]