Рака Шэр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шэр
Cher
Cher riviere.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 367 км
Басейн Атлантычны акіян
Басейн рэк Луара
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 45°55′17″ пн. ш. 2°28′25″ у. д. / 45.921389° пн. ш. 2.473611° у. д. (G) (O) (Я)
Вусце Луара
 · Каардынаты Каардынаты: 47°20′33″ пн. ш. 0°28′50″ у. д. / 47.3425° пн. ш. 0.480556° у. д. (G) (O) (Я)47°20′33″ пн. ш. 0°28′50″ у. д. / 47.3425° пн. ш. 0.480556° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне
Краіна Flag of France.svg Францыя
Рака Шэр (Францыя)
выток
выток
вусце
вусце
Шэр на Вікісховішчы

Шэр (фр.: Cher, у старажытнасці Carus) — рака ў цэнтры Францыі. Шэр з'яўляецца левым прытокам Луары. Выцякае ў Аверні (дэпартамент Крэз) пры паселішчы Шар з вышыні 717 м над узроўнем мора. Цячэ ў заходне-паўночна-заходнім кірунку і ўпадае ў Луару ніжэй горада Тура. Мае прытокі, правыя — Іеўр, Араном і Сальдром; левыя — Тард, Арнон і Фузон.

Самы нізкі ўзровень вады ў рацэ ўлетку, у перыяд з ліпеня па верасень уключна.

Даўжыня 352 км, у тым ліку 120 км суднаходныя. Несуднаходная частка паміж Манлюсонам і С.-Амандам (65 км) абыходзіцца Манлюсонскім каналам. Сярэдні расход вады 95 м ³/с.

Берыйскі канал злучае Шэр таксама з Луарай.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]