Раўнаногія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Раўнаногія
Armadillidium vulgare 001.jpg
Макрыца Armadillidium vulgare
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Isopoda Latreille, 1817

Падатрады
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   92120
NCBI   29979
EOL   7230

Раўнаногія (Isopoda) — атрад вышэйшых ракаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня аа 0,1 мм да 37 см (пераважна 1—5 см). Цела пляскатае, сегментаванае. 1—2 пары грудных сегментаў зрастаюцца з галавой. Грудныя ногі служаць для падачы корму да рота (1-я пара) і перамяшчэння (аднолькавыя 7 пар, — адсюль назва), брушныя часткова ператвораны ў шчэлепы.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з трыясу (каля 225 млн г. назад). Каля 4500 відаў. Пашыраны паўсюдна ў марскіх і прэсных вадаёмах, некаторыя — у глебе. На Беларусі найбольш трапляюцца вадзяны вослік, у вільготнай глебе і лясным подсціле — макрыцы.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца раслінамі і іх рэшткамі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Пераважна раздзельнаполыя. Размнажэнне палавое, у некаторых — шляхам партэнагенезу. Развіццё без ператварэння.

Біяфільтратары і біямеліяратары, удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў, у працэсах глебаўтварэння. Некаторыя віды — прамежкавыя гаспадары скрэбеняў, ёсць паразіты рыб і іншых ракападобных. Большасць водных відаў — корм для бентасаедных рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гігіняк Ю. Раўнаногія // БЭ ў 18 т. Т. 13. 2001.