Рог дастатку

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рог дастатку як геральдычны сімвал

Рог дастатку (лац.: cornu copiae, саст. рог дабрабыту) — сімвал дастатку і багацця, які ўзыходзіць да старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Малюецца часцей за ўсё выгнутым, напоўненым кветкамі, пладамі і таму падобным, г.зн. павернутым угару (радзей адлюстроўваецца рог, які вывяргае іх і ўсялякія выгоды, г.зн. павернутым уніз). У творах выяўленчага мастацтва ўкладаецца ў рукі маленькага Плутаса (бога багацця ў старажытнагрэчаскай міфалогіі), Фартуны, Геі, таксама Геракла. У архітэктуры адлюстроўваецца на капітэлях і карнізах, асабліва карынфскага ордара, таксама над скляпеннямі, пад вокнамі і таму падобнымі элементамі будынкаў.

Рог дастатку на вокладцы фальклорнага зборніка «Чароўны рог хлопчыка» (1808)

Уяўленне пра рог дастатку запазычана з старажытнагрэчаскай міфалогіі, у якой ён з'яўляецца прыналежнасцю казы Амальтэі ці Ахелоя (Амалфеін рог, Амалфеяў рог), які абярнуўся ў быка. Выраз сустракаецца ўжо ў паэта VI стагоддзя да н.э. Факіліда: «поле ж, кажуць, рог Амалфеі» [1]. Рог дастатку знаходзіўся ў правай руцэ багіні правасуддзя Феміды.

« У больш старажытныя часы рог дастатку (як і ўсё, што мела дачыненне да багацця) быў звязаны з Аідам, царствам мёртвых. Рог дастатку належаў богу багацця Плутасу. Не выпадковая моўная блізкасць імёнаў Плутаса ( Πλοῦτος ) і Плутона ( Πλούτων ), уладара царства мёртвых. У сваёй ранняй форме Плутас як і Плутон звязаны з Персефонай. У элеўсінскіх містэрыях Плутас і Плутон атаясамляліся. Апошні лічыўся ўладальнікам незлічоных падземных багаццяў »

У Сярэднявеччы рог дастатку быў пераасэнсаваны як Святы Грааль. Той, хто выпіў з чашы Грааля, атрымлівае прабачэнне грахоў, вечнае жыццё і г.д. У некаторых версіях нават блізкае сузіранне дае неўміручасць на некаторы час, а таксама розныя выгоды ў як ежы, пітво і г.д.

Рог дастатку змешчаны на дзяржаўных гербах Гандураса, Калумбіі, Панамы, Перу.

Зноскі

  1. Фокилид, фр.7 Бергк, цит. по Лаптева М. Ю. У истоков древнегреческой цивилизации: Иония XI—VI вв. до н. э. СПб, 2009. С.231

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Н. С. Ашукин, М. Г. Ашукина. Крылатые слова. Литературные цитаты. Образные выражения. Москва: Правда, 1986. С. 551—552.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).