Каза свойская

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Каза свойская
Domestic goat kid in capeweed.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Парнакапытныя

Сямейства:

Пустарогія

Падсямейства:

Казлы

Род:

Горныя казлы

Навуковая назва

Capra aegagrus hircus Linnaeus, 1758

ITIS   180715
NCBI   9925

Каза свойская (Capra aegagrus hircus) — парнакапытная жвачная жывёла сямейства пустарогіх. Адна з першых прыручаных чалавекам жывёл. Аб'ект козагадоўлі.

[правіць] Біялагічныя асаблівасці

Паходзіць ад дзікіх безааравых і вінтарогіх казлоў, а таксама вымерлага віду Capra prisca. Масць разнастайная, найчасцей светлых адценняў. Маса дарослых казлоў 60-65, матак — 40 кг.

Козы непатрабавальныя да ўмоў утрымання, маюць высокую ўстойліваець да захворванняў. Яны параўнальна скараспелыя, шматплодныя, добра акліматызуюцца ў разнастайных умовах.

Дзякуючы добра развітому стрававальнаму тракту пераварваюць корм, багаты клятчаткай (да 65 %). У іх лепшы, чым у кароў, абмен рэчываў: спажываюць у суткі 6-10 % сухога рэчыва корму (у адносінах да масы цела), а каровы толькі 2,5-3 %. Па біялагічных уласцівасцях козы падобны на авечак, асабліва спосабам выкарыстання раслінных кармоў, велічынёй, будовай зубоў і іх узроставай зменлівасцю, працягласцю жыцця, тэрмінам плоданашэння, агульнай марфалогіяй скурна-валасянога покрыва і іншымі прыкметамі.

Козы добра пасуцца як невялікімі групамі, так і паасобку на невялікіх участках, добра выкарыстоўваюць пашу на прывязі. На доўгай вяроўцы або ланцугу, прымацаванымі адным канцом да стальнога штыра, забітага ў зямлю, а другім да ашыйніка казы, яны могуць пасвіцца некалькі дзён у залежнасці ад прадукцыйнасці ўчастка.

Працягласць гаспадарчага выкарыстання коз 7-9 гадоў, палавая спеласць з 5-7 мес. Але ранняя сукознасць адмоўна адбіваецца на арганізме жывёлы, таму ў першую злучку іх пажадана пускаць у 1,5 года. Пуховыя і малочныя козы прыносяць па 2-3 казляняці за адно казленне. Шэрсныя козы ў разліку на 100 матак прыносяць менш казлянят. У коз шматкамерны страўнік, прыстасаваны да ператраўлівання самых грубых кармоў. Козы ахвотна паядаюць драўняны корм, якім можна замяніць у іх рацыёне да 50 % і нават больш грубых кармоў.

Шэрснае покрыва ў коз большасці парод разнастайнае і зменьваецца па сезонах. Лінька пуху і восцей адбываецца неадначасова. Гэта дае магчымасць асобна збіраць з іх пух і восцевы волас.

Па прадукцыйнасці пароды коз падзяляюць на 4 групы: шэрсныя, пуховыя, малочныя і мяшаныя.

[правіць] Прадукты козагадоўлі

Ад коз можна атрымліваць каштоўную прадукцыю і перш за ўсё малако — дыетычны прадукт, асабліва важны для дзяцей і хворых на страўнікава-кішачныя захворванні. Сярэдні ўдой малочных парод 450—500 кг, тлустасць малака 3,8-4,5 %. 3 яго можна зрабіць масла, сыр, тварог, сыраквашу, кефір і іншыя прадукты, яно лепш засвойваецца, чым каровіна. У дзяцей, якія рэгулярна п'юць казінае малако, знікаюць страўнікава-кішачныя захворванні, павялічваецца маса, павышаецца гемаглабін у крыві, паляпшаюцца ўсе жыццёва важныя працэсы.

Шэрснае покрыва ў коз шэрсных парод складаецца з аднародных валокнаў, якія ўтвараюць коскі даўжынёй 15-18 см, у пуховых і малочных — з восцяў і пуху. Настрыг воўны 3-6 кг, начос пуху з пуховых коз да 0,5 кг. Казіны пух — прамысловая сыравіна, найтанчэйшае валакно жывёльнага паходжання, якому ўласцівы высокія прадзільныя і валкоўныя якасці, лёгкасць, эластычнасць, адносная трываласць і малая цеплаправоднасць. 3 яго вырабляюць хусткі, ажурныя шалі «павуцінка», паланціны і інш. У сумесі з тонкай мерыносавай воўнай і ў чыстым выглядзе казіны пух можна выкарыстаць на выраб трыкатажу і фетру лепшых гатункаў. Для аднароднай паўтонкай воўны (махер) коз ангорскай пароды характэрна трываласць, пругкаць, люстрынавы бляск, эластычнасць.

Высока трывалыя, эластычныя, маларасцяжныя скуры коз (казліна) — лепшая сыравіна для вырабу каштоўных гатункаў скуры. Мяса і сала (казляціна) па пажыўнасці і смакавых якасцях блізкае да бараніны, ужываюцца ў ежу ў натуральным выглядзе і перапрацоўваюцца ў мясныя прадукты. Пабочныя прадукты козагадоўлі: рогі (з іх выточваюць розныя вырабы), капыты (для варкі клею), косці (перарабляюць на мінеральную падкормку). Казіны гной па сваіх якасцях не горшы за каровін.

[правіць] Літаратура

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах