Род Медычы

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Герб Роду Медычы

Медычы (іт. Medici), найбольш вядомая італьянская дынастыя, кіравала ў Фларэнцыі як дэспаты з 1434 па 1494 і з 1512 па 1527 і як спадчыннае кіраванне ад 1530 па 1737. Яны запомніліся як першыя банкіры і вялікія патроны італьянскага Адраджэння.

[правіць] Гісторыя

[правіць] Паходжанне

Медычы паходзілі з сялянскіх крэсаў Фларэнцыі. У ХІІ стг. яны перасяліліся каля касцёла Сан Ларэнца, які знаходзіўся тады за межамі места. Пазжэй з’явілася легенда, што продкі Медычы займаліся медыцынай і былі лекарамі, а шэсць шароў сімбалізуюць пілюлі. Само слова “медычы” у рэчаіснасці азначае “лекары”, такое імя мела адна з гільдый места, да якой належыў Ардзінга Медычы, які пераехаў у сяэдз. ХІІІ стг. ува Фларэнцыю з вёскі Муджэла. Шары сімвалізавалі фінансавую магутнасць сям’і, і яны адлюстроўвалі візантыйскія манеты – безанты. Заснавальнікі фаміліі Медычы стаялі на чале банкаўскай імперыі, заснаванай падчас росквіту Еўропы ў ХІІ стг., а з ХІІІ стг., чальцы фаміліі ўжо ўваходзілі ў склад ураду, часам узначальваючы яго.

Самі яны прымалі актыўны ўдзел у барацьбе мяшчанскіх нізоў свае правы. Падчас паўстання чомпі (“чусаншчыкі поўсці”) Сальвестра Медычы падтрымаў паўстанцаў. Але паўстанне пацярпела паразу і Медычы хоць і не страцілі сваёй маёмасці, але мусілі на некаторы час пакінуць справы кіравання рэспублікай.

[правіць] Залаты век

Джавані д’Аверарда Медычы (1360-1429) стаўся заснавальнікам вядучай лініяй роду, вёўшы шырокія гандлёва-банкаўскія апэрацыі, быў папецкім банкірам, адкрыў філіялы сваёй кампаніі м. Брюгэ, Парыжы, Празе, у местах Блізкага Ўсходу.

У ХVІ стг., Козіма Медычы (н. 27 верасня 1389, пам. 1 жніўня 1464), сын Джаванні Аверарда, узначаліў кіраванне алігархіяй ў Фларэнцыі. Яго выслалі ў 1433, але ён вярнуўся ў 1434 і кіраваў па сваю смерць. Ён упрыгожваў места прыгожымі будынкамі і атрымаў шчодрымі падарункамі любоў мяшчанаў.