Рон Перлман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рон Перлман
Род дзейнасці тэлеакцёр, кінаакцёр, характарны акцёр, акцёр дубляжа, комік, акцёр агучвання, сцэнарыст
Дата нараджэння 13 красавіка 1950(1950-04-13)[1][2][…] (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Blake Perlman[d] і Brandon Perlman[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Q25405526? (2018)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рональд Фрэнсіс (Рон) Перлман (англ.: Ronald Francis "Ron" Perlman, нар. 13 красавіка 1950, Нью-Ёрк) — амерыканскі акцёр кіно, тэлебачання і агучвання яўрэйскага паходжання, найбольш вядомы роляй Хелбоя ў фільме «Хелбой: Герой з пекла» і «Хелбой 2: Залатое войска», роляй Клэя Мораў у серыяле «Сыны анархіі», роляй Рэйнхарта ў фільме «Блэйд 2», а таксама агучваннем апавядальніка ў серыі постапакаліптычных гульняў Fallout.

Дэбют яго ў кіно адбыўся ў фільме Жан-Жака Ано «Барацьба за агонь» (1981). Пасля некалькіх эпізадычных роляў у кіно і тэлесерыялах ён атрымаў галоўную ролю ў серыяле «Прыгажуня і пачвара», дзе сыграў пачвару Вінцэнта. За гэтую ролю атрымаў «Залаты глобус» у намінацыі «Лепшы тэлевізійны акцёр».

Пасля гэтага сыграў у мностве фільмаў, такіх як «Імя ружы» (1986), «Хранос» (1993), «Рамэа заканчваецца крывёю» (1993), «Прыгоды Гека Фіна» (1993), "Паліцэйская акадэмія 7: Місія ў Маскве " (1994), «Горад страчаных дзяцей» (1995), «Востраў доктара Мора» (1996), «Чужы: Уваскрашэнне» (1997), «Вораг каля брамы» (2001) і «Блэйд 2» (2002). Таксама з’яўляўся ў эпізодах такіх серыялаў як «Горац», «За гранню магчымага», «Зачараваныя» і іншых.

Сапраўдная слава прыйшла да Перлмана ў 2004 годзе, калі ён выканаў галоўную ролю ў фільме «Хелбой: Герой з пекла» рэжысёра Гільерма дэль Тора. Прадзюсары хацелі зацвердзіць на гэтую ролю больш вядомага акцёра, Віна Дызеля, таму дэль Тора прыйшлося адваёўваць ролю для Перлмана. У 2008 годзе Перлман зноў сыграў гэтага персанажа ў другой частцы фільма «Хелбой 2: Залатое войска».

З 2008 па 2013 год здымаўся ў серыяле «Сыны анархіі» ў ролі прэзідэнта аднайменнага байкерскага клуба.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ron Perlman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ronald Francis Perlman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://newyorknatives.com/on-this-day-in-nycs-history-grease-closes-broadway-run/
  4. http://www.conventionscene.com/tag/adventure-time/page/2/