Рурская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рурская вобласць на карце Германіі

Ру́рская вобласць або Рурскі рэгіён (ням.: Ruhrgebiet) — гарадская агламерацыя ў федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія (Германія). Займаючы плошчу ў 4435 км² і з насельніцтвам каля 5,3 млн чалавек ён з'яўляецца часткай Рэйнска-Рурскага рэгіёна і адной з найбуйнейшых гарадскіх агламерацый у Еўропе. Найбуйнейшыя цэнтры Рурскай вобласці з'явіліся яшчэ ў Сярэднявеччы, а цяперашнія памеры і структуру набылі падчас індустрыялізацыі XIX стагоддзя.

Карта Рурскай вобласці

У наш час пад Рурскай вобласцю маецца на ўвазе тэрыторыя рэгіянальнага саюза «Рур» (ням.: Regionalverband Ruhr), якая ўключае ў сябе гарады зямельнага падначалення Бохум, Ботрап, Гельзенкірхен, Дортмунд, Дуйсбург, Мюльхайм-на-Руры, Оберхаўзен, Хаген, Хам, Хернэ і Эсэн, а таксама акругі Везель, Рэклінгхаўзен, Уна і Энепэ-Рур.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]